Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 89 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Памфілава ня будзе сустракацца з Лукашэнкам
10:45, 08/09/2005

У Маскве прайшло чарговае паседжаньне расейска-беларускай праваабарончай камісіі Савету ў правах чалавека пры прэзыдэнту Расеі. Расейскія і беларускія праваабаронцы рэкамэндавалі старшыні савету Эле Памфілавай адмовіцца ад запрашэньня на сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам і вырашылі наступнае паседжаньне правесьці ў Беларусі.

Расейска-беларуская грамадзкая праваабарончая камісія вырашыла правесьці маніторынг становішча зьняволеных расейцаў у вязьніцах Беларусі. Беларускі Хэльсынскі камітэт мусіць высьветліць іх колькасьць. Таксама будзе вывучана сытуацыя са зьняволенымі беларусамі ў турмах Расеі. У рамках гэтага праекту плянуецца прыезд у Менск старшыні Савету ў правах чалавека пры прэзыдэнту Расеі Элы Памфілавай. Адначасова камісія мае намер правесьці наступнае паседжаньне ў Беларусі. На апошнім паседжаньні расейска-беларуская камісія палічыла немэтазгоднай сустрэчу Элы Памфілавай з Аляксандрам Лукашэнкам.

“Такая прапанова паступіла ад кіраўніцтва, і амбасадар Беларусі сказаў, што і Лукашэнка жадае зь ёй сустрэцца. Але гэта вельмі па-беларуску зробленае запрашэньне. Спачатку газэта “Советская Белоруссия” друкуе артыкул, у якім у такіх выразах піша пра спадарыню Памфілаву, у якіх нават у савецкі час не пісалі пра жанчын, тым болей тых, якія займаюць такую адказную дзяржаўную пасаду. Мы вырашылі, што гэта будзе нейкая піяраўская акцыя, але няведама для каго і для чаго”, -- патлумачыла “Радыё Свабода” сябра камісіі, старшыня БХК Тацяна Процька.

Сярод актуальных тэмаў, абмеркаваных на паседжаньні камісіі ў Маскве, — прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі. Адносна выбарчага заканадаўства камісія зробіць адмысловую заяву.

“Мы прыйшлі да высновы, што Выбарчы кодэкс і выбарчы працэс не адпавядаюць стандартам, якія існуюць нават у Расеі і тым больш міжнародным стандартам. Інтэграцыйныя працэсы, якія будуць мець завершаньне шляхам рэфэрэндуму ці нейкіх выбараў, ня будуць мець легітымізацыі. Яны ня будуць прызнаныя ні міжнароднай супольнасьцю, ні грамадзянамі краінаў”, -- упэўнена Таццяна Процька.

Сябры грамадзкай расейска-беларускай праваабарончай камісіі Савету пры прэзыдэнту Расеі вырашылі таксама зьвярнуцца да генэральнага пракурора Расеі, які мог бы спрыяць у расьсьледаваньні расейскага сьледу ў справах палітычных зьнікненьняў у Беларусі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: