Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 910 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Блякуюцца праца сайту Партыі БНФ
16:47, 09/09/2005

Як паведаміла прэс-група Партыі БНФ, з 26 жніўня з перапынкамі працягваецца разьмяркаваная DDoS-атака на сэрвэр, дзе месьціцца афіцыйны сайт партыі www.pbnf.org. Па гэтай жа прычыне прэс-служба ня можа наладзіць нармальную працу рассылкі.

DDoS-атакі арганізоўваюцца кампутаровымі хуліганамі. Іх сутнасьць палягае ў генерацыі шматлікіх запытаў да сэрвэру — часам нават некалькі дзясяткаў тысячаў у секунду. У выніку такога паразытнага траффіку нармалёвыя запыты ад карыстальнікаў інтэрнэту сэрвэр не пасьпявае апрацоўваць, і ў выніку наведвальнікі сайту ня могуць яго адчыніць.

Адзіны спосаб змаганьня з такімі злачыннымі дзеяньнямі — гэта перакрываць запыты з тых адрасоў (сэрвэраў), якія генеруюць паразітны траффік. "На сёньняшні дзень у "чорным" сьпісе правайдэра знаходзіцца больш за 30 000 такіх адрасоў, што сьведчыць пра тое, што дзейнічаюць не звычайныя хуліганы, а гэта мэтанакіраваная акцыя. Для арганізацыі такой моцнай і працяглай атакі яе ініцыятары павінныя былі ўжо выдаткаваць не адну тысячу даляраў для аплаты інтэрнэт-траффіку", — гаворыцца ў паведамленіі.

"Наўрад ці звычайныя хуліганы будуць траціць на па сутнасьці малаэфектоўную акцыю такія грошы. Відавочна, на прыкладзе нашага сайту адпрацоўваецца сцэнар блякаваньня інтэрнэт-старонак апазыцыйных партыяў і незалежных СМІ. Падобная атака — значна меньш інтэнсіўная і карацейшая па часе — была праведзеная на сайт Партыі БНФ адразу пасьля мінулагадовых выбараў", — паведамляе прэс-група Партыі БНФ.

У тэхнічнай службе правайдэра хостынгу робяць усё магчымае для мінімалізацыі наступстваў. Але на кожны заблякаваны адрас зьяўляецца новы, які ў сваю чаргу таксама трэба вылічыць і заблякаваць. Адміністрацыя сайту Партыі БНФ пастараецца запусьціць люстэрка сайту на іншым сэрвэры і адрасе.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: