Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
1213 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кангрэс дэмакратычных сілаў не атрымаў гарантый ад уладаў
10:47, 12/09/2005

Арганізацыйны камітэт Кангрэсу дэмакратычных сілаў пакуль не атрымаў ад уладаў пісьмовага пацьверджаньня і гарантый таго, што кангрэс можа прайсьці ў Беларусі. На гэтым кангрэсе апазыцыйныя арганізацыі Беларусі маюць намер вылучыць адзінага кандыдата на прэзыдэнцкія выбары наступнага году.

Падчас наведваньня гіпермаркета "Гіпа" у Менску Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ён даручыў органам улады аказаць дапамогу ў правядзеньні кангрэсу. Прайшло ўжо некалькі дзён, аднак аргкамітэт пакуль не атрымаў адпаведнага дакумэнта. Пакуль, як заяўляюць у аргкамітэце кангрэсу, ёсьць толькі забарона ад менскіх уладаў на правядзеньне кангрэсу дэмсілаў.

Калі раней старшыня Мінгарвыканкама Міхаіл Паўлаў назваў пяць варыянтаў для магчымага правядзеньня кангрэсу -- палацы менскага аўтазавода, чыгуначнікаў, трактарнага завода, "Камволь" і "Сукно", то 9 верасня А. Лукашэнка назваў толькі адзін варыянт памяшканьня - "Сукно".

“У пэўным сэнсе правакацыйны характар маюць гэтыя дзеяньні, таму што "Сукно" знаходзіцца на рамонце, мы там ужо былі. Прычым цяпер гэта не "Сукно", там ужо іншы ўласьнік. Гэта памяшканьне “Джэм-банка”. Яны скончаць рамонт толькі ў студзені, а нам трэба правесьці кангрэс напрыканцы верасьня. Нам падыходзяць тры з названых заляў. Гэта Палацы чыгунчанікаў, аўтазавода і трактарнага. Калі нам не дадуць адно з гэтых памяшканьняў, то ўсе словы пустыя: Лукашэнка ў чарговы раз згуляў на публіку і ўвёў у зман наш народ", -- паведаміў “Радыё Свабода” старшыня аргкамітэту кангрэсу дэмсілаў Аляксандар Бухвостаў.

Старшыня аргкамітэту кангрэсу дэмсілаў адзначае, што месяц таму ў названыя Міхаілам Паўлавым палацы ўжо былі накіраваныя запыты на арэнду заляў. "Камволь" адмовіў, адміністрацыі астатніх заляў наагул прамаўчалі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: