Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
1213 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Палітвязня Міхаіла Марыніча ня хочуць вызваляць датэрмінова
11:00, 12/09/2005

Камісія, якая вырашае пытаньні ўмоўна-датэрміновага вызваленьня вязьняў менскай калёніі, супраць таго, каб былы міністар і амбасадар Міхаіл Марыніч хутка выйшаў на волю. Пра гэта “Радыё Свабода” паведаміла жонка палітвязня Тацяна Марыніч, якая з 7 па 9 верасьня мела спатканьне зь ім у калёніі. Тацяна Марыніч кажа, што яе муж прыкладае намаганьні, каб дамагчыся іншага рашэньня камісіі.

“Яго азнаёмілі з рашэньнем камісіі паводле ўмоўна-датэрміновага вызваленьня, якое прадугледжвае адмову. Ён напісаў свае пярэчаньні на гэтае рашэньне, паколькі, першае, ён выконвае ўсе правілы, ня мае парушэньняў, па-другое, яму патрэбнае тэрміновае лячэньне”, -- паведаміла Тацяна Марыніч.

Паводле зьвестак, якія мае Тацяна Марыніч, 22 верасьня адбудзецца новае паседжаньне камісіі, на якім канчаткова вырашыцца, ці вызваляць Міхаіла Марыніча. Ён лічыць, што цалкам падпадае пад умовы датэрміновага вызваленьня, паколькі з улікам амністыі прабыў за кратамі больш за палову тэрміну і зьяўляецца пэнсіянэрам.

У сакавіку ў турме Міхаіл Марыніч перанёс інсульт, ён часткова быў паралізаваны. Тацяна Марыніч кажа, што сымптомы інсульту ў яго канчаткова не прайшлі. “Вельмі непакоіць ягоная левая частка — і нага, і рука. Адчувальнасьці не хапае, а ў апошнія два тыдні ён адчувае моцныя болі ў руцэ і назе”, -- паведаміла жанчына.

Паводле Тацяны Марыніч, турэмныя дактары аказваюць Міхаілу Марынічу тэрапэўтычную дапамогу, але, на яе думку, гэтага недастаткова. Сам Міхаіл Марыніч прасіў адміністрацыю калёніі даць яму магчымасьць для заняткаў аздараўляльчай фізкультурай, але ў адміністрацыі заявілі, што ня маюць такіх умоваў.

Пры гэтым, паводле Тацяны Марыніч, Міхаіл Марыніч не губляе мужнасьці і аптымізму.

“Ён перадае ўсім падзяку і спадзяецца, што яму будуць і далей дапамагаць, і дзякуючы гэтай дапамозе ён усё ж хутка выйдзе з турмы”, -- паведаміла жанчына.

У Менскай калёніі адмовіліся камэнтаваць зьвесткі пра рашэньне камісіі адносна Міхаіла Марыніча.

Былы міністар і амбасадар Міхаіл Марыніч быў арыштаваны ў красавіку 2004 году і пазьней быў асуджаны да 3,5 гадоў за крадзеж маёмасьці няўрадавай арганізацыі. Ён лічыць, што яго перасьледуюць за тое, што сышоў у апазыцыю і меў намер удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах. Арганізацыя “Міжнародная амністыя” абвясьціла Міхаіла Марыніча вязьнем сумленьня.
mmmmm

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: