Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
1213 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Паўлу Севярынцу дазволілі наведваць царкву раз на месяц
13:22, 12/09/2005

Палітвязень, лідар “Маладога Фронту” Павал Севярынец, які адбывае два гады абмежаваньня волі ў лясной вёсцы Малая Сітна (Полацкі р-н, Віцебскай вобласці), атрымаў адказ са спэцкамэндатуры ў Ветрыне адносна наведваньня багаслужбаў. Справа ў тым, што ў радыюсе 20 км ад вёскі няма ніводнае праваслаўнае царквы, а Паўлу Севярынцу выезд за межы Малога Сітна, дзе ён жыве, і станцыі Алёшча, дзе працуе, забаронены.

Начальнік Папраўчае ўстановы адкрытага тыпу №5 Аляксандар Дамуць даў дазвол Паўлу наведваць набажэнства ў Полацку, але чамусьці “у выглязе выключэньня” і толькі раз на месяц. Больш таго, супрацоўнікі ПУАТ №5 папярэдзілі Севярынца, што час знаходжаньня ў Полацку не павінен перавышаць тры гадзіны.

- Хрысьціяніну належыць бываць у царкве мінімум раз на тыдзень, у нядзелю, - камэнтуе адказ сам Павал Севярынец. -- Акрамя таго, графік транспарту з Малога Сітна да Полацку ніяк не дазваляе ўкласьціся ў тры гадзіны. Безумоўна, я буду дамагацца права на набажэнства ў кожную нядзелю і павялічэньня тэрміну знаходжаньня ў Полацку.

Нагадаем, што Паўла Севярынца абавязалі працаваць штабялёўшчыкам – рабочым нізкае кваліфікацыі – на пагрузцы лесу. Палітвязень штодня ў 7:15 мусіць адзначацца ў начальніка Лесапункту, працаваць з 8 да 16 гадзінаў шэсьць дзён на тыдзень (адна субота на месяц непрацоўная), у 22:00 быць па месцы пражываньня. Мабільная сувязь у Малым Сітне адсутнічае, патэлефанаваць да дому з пошты, якая працуе да 15:00, ён не пасьпявае.

За тры тыдні Паўла Севярынца ў Малам Сітне наведалі каля 50 чалавек, сярод якіх лідэр “Маладога Фронту” Зьміцер Дашкевіч, генэрал Валеры Фралоў, праваабаронца, сябра “Свабоднай Беларусі” Валерый Шчукін, рэдактар “Нашай Нівы” Андрэй Дынько, журналіст Павал Мажэйка, здымачная група Польскае Тэлевізіі, актывісты грамадзкага руху, сябры “Маладога Фронту” і руху “Зубр”. Знакаміты савецкі дысідэнт Натан Шчаранскі перадаў Паўлу Севярынцу з аўтографам сваю кнігу ўспамінаў пра ГУЛАГ “Не ўбаюся зла”.

Паштовая адрэса Паўла ў Малым Сітне: 211652, Віцебская вобласьць, Полацкі раён, в. Малое Сітна, вул. Лясная, 11.




напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: