Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускія праваабаронцы сустрэліся з cпецпрадстаўніком ААН 16:12, 13/09/2005
9 верасьня ў Баку падчас семінару па міжнароднай сістэме абароне правоў чалавека старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі і праваабаронца Барыс Звозскаў сустрэліся са Сьпецыяльным прадстаўніком ААН па абароне праваабаронцаў Хінай Джылані. Абмярковалася сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі.
Падчас гэтай сустрэчы спадарыня Хіна Джылані паведаміла, што яна ў чэрвені бягучага году зьвярталася да беларускага амбасадара ў ААН сп.Алейніка з просьбай даць дазвол на яе візіт у Беларусь. Але як і раней раней яе просьбы не былі падтрыманыя.
Падчас размовы з беларускімі праваабаронцамі спадарыня Хіна Джылані выказала заклапочанасьць у сувязі выпадкамі перасьледу праваабаронцаў у Беларусі. Узгадала пра ўзбуджэньне крымінальных справаў, адміністатыўных арыштах і штрафах, а таксама пра напады праваахоўных органаў і падаткавай інсьпекцыі на офісы праваабарончых арганізацыяў на працягу апошняга года ў Беларусі.