Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Набліжаецца да заканчэньня працэс правядзеньня раённых сходаў дэмакратаў 11:36, 14/09/2005
На гэтым тыдні будзе скончаны другі этап падрыхтоўкі да Кангрэсу дэмакратычных сілаў – правядзеньне раённых сходаў па вылучэньні дэлегатаў на Кангрэс. Як паведаміў на паседжаньні Управы Партыі БНФ намесьнік старшыні партыі Віктар Івашкевіч, на сёньня адбылося 118 сходаў, удзел у якіх узялі 4.229 чалавек, вылучана 220 дэлегатаў. На гэтым тыдні павінны прайсьці тры, хутчэй за ўсё, апошнія сходы -- у Кіраўску, Клімавічах і Гарадзенскім раёне.
Цяпер адной з асноўных задач аргкамітэта па правядзеньню Кангрэса ёсьць вызначэньне месца Кангрэсу, а таксама разьмяшчэньне ў Менску ўсіх запрошаных удзельнікаў. Так, абавязак разьмесьціць сяброў Партыі БНФ у выніку раптоўных праблемаў з гатэлямі бярэ на сабе Менская гарадзкая арганізацыя партыі.
Што тычыцца месца правядзеньня, то яно таксама амаль што вызначанае. Днямі А.Лукашэнка публічна загадаў чыноўнікам не перашкаджаць правядзеньню Кангрэсу ў Менску, і сёньня старшыні аргкамітэту Аляксандру Бухвоставу ў Менгарвыканкаме афіцыйна параілі зьвярнуцца па гэтаму пытаньню да кіраўніцтва Палаца культуры Менскага аўтамабільнага заводу. Той факт, што афіцыйныя ўлады на чале з Лукашэнкам публічна прызналі раённыя сходы і плянуемы Кангрэс, на думку старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі, вымушае сябраў кааліцыі зьвярнуцца да іх з патрабаваньнем спыніць перасьлед усіх пакараных падчас правядзеньня сходаў. У сувязі з гэтым прынятае рашэньне скласьці агульны сьпіс усіх арыштаваных і пацярпелых у выглядзе штрафаў або йншых караў падчас сходаў.