Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сяргей Скрабец зноў пачаў галадоўку 10:33, 14/09/2005
Былы дэпутат і кіраўнік групы “Рэспубліка” Сяргей Скрабец зной пачаў галадоўку пратэсту. Пра гэта “Радыё Свабода” паведаміла маці вядомага апазыцыйнага палітыка Ніна Скрабец, якая 13 верасьня наведала яго ў сьледчым ізалятары часовага ўтрыманьня. Гэта ўжо другая галадоўка палітвязня. Першы раз ён галадаваў амаль 40 дзён у Берасьцейскім сьледчым ізалятары, куды быў дастаўлены яшчэ 15 траўня, адразу пасьля затрыманьня. І першая, і другая галадоўкі аб’яўленыя на знак пратэсту супраць незаконных, на думку вязьня, дзеяньняў улады.
Сьледчы ў асабліва важных справах рэспубліканскай пракуратуры Вячаслаў Цераховіч, які вядзе справу, паведаміў Сяргею Скрабцу, што той ужо канчаткова абвінавачваецца адразу ў трох парушэньнях заканадаўства — выманьваньні крэдытаў у дзяржавы, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці і падбухторваньні да дачы хабару. На азнаямленьне з крымінальнай справай звычайна траціцца два тыдні, пасьля чаго справа перадаецца ў суд.
Сяргей Скрабец летам 2004 году ўдзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў, якія патрабавалі дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства. Летась у кастрычніку ён зьвярнуўся да прэзыдэнта Расеі з просьбай пра палітычны прытулак, аднак атрымаў адмову. Сёлета ў красавіку Беларускае тэлебачаньне паказала сюжэт, у якім сьцьвярджалася, што спэцслужбы затрымалі кур’ера, які вёз зь Вільні 200 тысяч даляраў — нібыта для фінансаваньня палітычнай дзейнасьці Сяргея Скрабца.