Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ірына Красоўская: «Лукашэнка будзе выглядаць як ізгой, як маленькі дыктатар» 10:55, 14/09/2005
14 верасьня пачынаецца візыт кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў ААН у Нью-Ёрку, дзе ён возьме ўдзел у спэцыяльным пленарным паседжаньні 60-й сэсіі Генэральнай асамблеі ААН. На юбілейны саміт зьбяруцца 175 лідэраў краін сьвету. Выступ А.Лукашэнкі заплянаваны на 15 верасьня. Беларускага дыктатара называюць невыязным у сувязі з прымяненьнем візавых санкцыяў на ўезд у ЗША і краіны Эўрапейскага зьвязу. Як ставяцца да гэтай паездкі Лукашэнкі вядомыя ў Беларусі асобы?
Былы старшыня «савету рэспублікі» Аляксандар Вайтовіч нагадвае, што ў працы ААН могуць браць удзел усе найвышэйшыя асобы краін.
“ЗША павінны выдаваць візы, нягледзячы на тое, якія адносіны паміж краінамі. Я ня думаю, што ў яго там будуць нейкія важныя сустрэчы, наўрад ці ён сустрэнецца зь лідэрамі краін, якія вельмі карысныя ў стасунках зь Беларусьсю, заходнімі краінамі і ЗША. Могуць быць сустрэчы з краінамі, якія ня так для нас важныя ў эканамічных і палітычных адносінах”, -- паведаміў Аляксандр Вайтовіч “Радыё Свабода”.
Лідар грамадзянскай ініцыятывы “Мы памятаем”, сябра “Свабоднай Беларусі” Ірына Красоўская цяпер таксама знаходзіцца ў ААН і бярэ ўдзел у працы рабочай групы Камітэту ААН у правах чалавека ў Жэнэве.
“Хай ляціць, хай на самой справе паглядзіць на рэакцыю людзей, якія будуць вакол яго. Я думаю, якраз там ён будзе выглядаць як ізгой, як маленькі дыктатар маленькай краіны. Але мы робім, што мы павінны рабіць. Я думаю, рана ці позна ён будзе адказваць за тое дрэннае, што ён рабіў для сваёй краіны. Цяпер я знаходжуся ў Жэнэве, у ААН, у Камісіі ў правах чалавека, і рабочая група ў прадухіленьні зьнікненьняў працуе тут, каб скончыць Канвэнцыю па зьнікненьнях. Калі будзе прынятая гэта канвэнцыя — гэта будзе новы мэханізм, які дазволіць прыцягнуць да адказнасьці Лукашэнку і яго атачэньне за зьнікненьне палітычных апанэнтаў у краіне. Я думаю, ён там будзе 16 верасьня, у той дзень, калі Красоўскі і Ганчар зьніклі. Я думаю, што калі ён там схопіць каго-небудзь за рукаво, то людзі павінны спытацца ў яго, ці праўда, што ў вашай краіне зьнікаюць палітычныя апанэнты, што вы і ваша атачэньне бралі ўдзел у гэтым”, -- лічыць Ірына Красоўская.