Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Магілёве затрыманыя чатыры актывісты апазыцыі 16:49, 14/09/2005
Сёньня ў Магілёве падчас пахавання першага сакратара Магілёўскага абласнога аддзяленьня Партыі камуністаў Беларусі Уладзіміра Падаляна супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя чатыры магілёўскіх грамадзка-палітычных дзеячаў. Сярод іх сябры “Вясны” Барыс Бухель і Рыгор Кастусёў. Абставіны затрыманьня чатырох магілёўскіх актывістаў пакуль невядомыя, паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна”.