Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусы будуць пікетаваць будынак ААН падчас прыезду Лукашэнкі 10:54, 14/09/2005
14-ага верасьня, а 12-й гадзіне, актывісты БАЗа (Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне) ладзяць пікет ля будынка ААН. Збор ўдзельнікаў пачнецца у 11.45 ля Нью-ёрскай публічнай бібліятэкі, адкуль прадстаўнікі беларускай дыяспары пойдуць на месца пікетаваньня праз гатэль "Ўолдарф-Асторыя", дзе мае спыніцца Аляксандар Лукашэнка.