Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 1516 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Акцыя ў Нью-Ёрку супраць візыта Лукашэнкі
10:49, 15/09/2005

Актывісты беларускай дыяспары правялі 14 верасня акцыю пратэсту, прымеркаваную да прыезду Аляксандра Лукашэнкі на сэсію ААН. Акцыя пачалася на 5-й авэню каля Нью-Ёрскай публічнай бібліятэкі. Прадстаўнікі дыяспары прайшлі пад бел-чырвона-белымі сьцягамі да будынку Арганізацыі Аб`яднаных нацыяў. Сярод плякатаў і лёзунгаў, якія трымалі дэманстранты: "Мы хочам свабоднай, незалежнай і дэмакратычнай Беларусі!", "Спыніце дыктатуру Лукашэнкі!".

Адметнасьць акцыі ў тым, што беларусам удалося заняць самае лепшае месца пікетаваньня - ўдзельнікі акцыі стаялі адразу ля агароджанага для прэсы і супрацоўнікаў ААН праходу. Усе, хто ішлі ў будынак ААН, праходзілі каля бел-чырвона-белых сьцягоў і чулі лёзунгі "Belarus - YES!, Lukashenka - NO!".

У акцыі таксама прыняў удзел старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк.

Беларуская дэманстрацыя не адзіная ў Нью-Ёрку. У прыватнасьці, іранская, кубінская ды шэраг іншых дыяспараў таксама будуць ладзіць дэманстрацыі і пікеты пратэсту.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: