Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Суд над журналістам газеты “Салідарнасць” Янам Романам, які распачаўся ў Гродне, перанесены на 20 верасня. Такое рашэнне ў сувязі з адсутнасцю сведкі з боку абвінівачання – ахоўніцы завода аўтаагрэгатаў - прыняла 14 верасня суддзя суда Ленінінскага раёна Наталльля Козел.
Заяву ў міліцыю на Яна Романа напісаў кіраўнік аховы Гарадзенскага завода аўтаагрэгатаў Уладзімір Малаткоў. На думку спадара Малаткова, 23 жніўня каля прахадной завода Ян Роман распаўсюджваў незарэгістраванае выданне, змест якога нібыта “не адпавядае дзяржаўным інтарэсам”. Цікава, што ў сваёй заяве Уладзімір Малаткоў указаў, што распаўсюджваемае выданне Яну Роману дапамагаюць рабіць “журналісты забароненай газеты “Пагоня” Мікола Маркевіч і Павал Мажэйка”.
- Усё што напісаў у сваёй заяве Малаткоў – гэта выдумка і трызненне. Ён нават пераблытаў назву прафсаюза актывістам якога я з’яўляюся. Такім чынам, мне прыпісана тое, што я належу да ліквідаванага ў мінулым годзе прафсаюза РЭПАМ, а не РЭП, сябрам якога я насамрэч з’яўляюся і які, дарэчы, афіцыйна зарэгістраваны. Акрамя таго, “незарэгістраванае выданне” – гэта газета “Салідарнасць”, якая выходзіць цалкам легальна, на падставе дзейнага пасведчання, выпісанага Міністэрствам інфармацыі, -- паведаміў ПАГОНІ журналіст.
Нагадаем, што Яна Романа абвінавачваюць па артыкуле Адміністрацыйнага кодэкса ў дзейнасці “ад імя незарэгістраванай арганізацыі”. Наступнае судовае паседжанне па ягонай справе пачнецца а 11 гадзіне 20 верасня.