Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ускрыты офіс беларускага прафсаюза РЭП 10:54, 16/09/2005
13 верасня быў ускрыты офіс беларускага прафсаюза работнікаў радыё-электроннай прамысловасці. (РЭП). Сябры прафсаюза прыйшлі ўчора ў памяшканне офісу і ўбачылі там сапраўдную карціну развалу.
Генадзь Фядыніч, старшыня беларускага прафсаюза РЭП, так расказвае пра падзею: “Я мяркую, што гэта зрабілі не якія-небудзь злачынцы. З памяшкання амаль нічога не знікла, акрамя некалькіх дакументаў і дыскаў. Камп’ютар стаяў на месцы, але аказаўся заблакаваным. Мы не сталі звяртацца ў органы парадку, бо, я лічу, гэта проста дарэмная трата часу”.