Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
1920 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Анджэй Вайда і Багдан Барусэвіч заклікаюць да дэмакратызацыі Беларусі
12:21, 19/09/2005

Сёньня польская “Gazeta Wyborcza” друкуе адкрыты ліст “Дапаможам Беларусі!”, падпісаны адзінаццацьцю выбітнымі польскімі навукоўцамі, палітычнымі і грамадзкімі дзеячамі.

Як паведамляе “Радыё Свабода”, напачатку “ліста адзінаццаці” адзначаецца, што леташнія папярэджаньні аб тым, што рэпрэсіі супраць беларускіх грамадзянаў узмацняцца, аказаліся абгрунтавнымі, аднак дапамога Польшчы “абмежавалася вуснай падтрымкай”.

“Цяпер спэцслужбы Лукашэнкі займаюць будынкі Саюзу палякаў, таксама, як гэта рабілі ўзброеныя групы Гітлера ў 30-я гады мінулага стагодзьдзя. Нельга дазваляць дыктатару так ставіцца да палякаў. Штодзённа ягоныя найміты б’юць, садзяць у турмы, караюць вялізнымі штрафамі ды звальняюць з працы беларускіх апазыцыянэраў. У беларускім грамадзтве пануе атмасфэра сталінскага страху і адраджаецца культ Сталіна”, - гаворыцца ў адкрытым лісьце.

Паводле аўтараў ліста, сытуацыя становіцца крытычнай і таму патрэбная канкрэтная дапамога і зацікаўленасьць з боку Эўрапейскага зьвязу, у тым ліку прыняцьцё “адзінай супольнай палітыкі ў дачыненьнях з Расеяй, бо ня можа быць нармальнага супрацоўніцтва Масквы з дэмакратычнымі дзяржавамі, калі Расея падтрымлівае дыктатуру”.

У лісьце гаворыцца пра неабходнасьць стварэньня ў Польшчы фундацыі дапамогі рэпрэсаваным беларусам, Беларускага інфармацыйнага цэнтру і арганізацыі “эфэктыўнага” радыёвяшчаньня на Беларусь.

“Мы перакананыя, што толькі дэмакратычная і сувэрэнная эўрапейская Беларусь будзяе бясьпечным суседам і добрым партнэрам для Польшчы. Памятаючы пра ідэалы “Салідарнасьці”, дапаможам Беларусі, як дапамагалі нам!”, - гаворыцца ў лісьце, які падпісалі, сярод іншых, рэжысэр Анджэй Вайда, легенда “Салідарнасьці” Багдан Барусэвіч і былы міністар замежных справаў Польшчы Уладзіслаў Барташэўскі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: