Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Еўрапарламэнт памятае пра беларускіх палякаў 14:56, 19/09/2005
Кіраўнік хрысьціянска-дэмакратычнай фракцыі Еўрапейскага парламэнту Ханс-Герт Пётэрынг зазначыў, што Еўрапарламэнт не забудзе палякаў у Беларусі й працягне займацца пытаньнем правоў чалавек у Беларусі. Пра гэта хрысьціянскі палітык заявіў у мястэчку Гнезна, якое разьмешчана на захадзе Польшчы.
Ханс-Герт Пётэрынг зазначыў, што задачай фракцыі Еўрапейскай народнай партыі зьяўляецца барацьба за правы чалавека ў Еўропе й сьвеце, у тым ліку і ў Беларусі. Палітык нагадаў таксама, што нямецкія хрысьцінскія дэмакраты з Еўрапейскай народнай партыяй рыхтуюць праект па стварэньню радыёстанцыі, якая б вяшчала перадачы на Беларусь, паведаміла Польскае рыдыё.