Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 2021 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



20 гадоў таму была створаная «Талака»
14:50, 20/09/2005

На мяжы савецкіх застойных часоў і перабудовы у моладзевым асяродку, цалкам падкантрольным камсамолу, нечакана зьявіліся “нефармалы”. Па ўсёй Беларусі раптам самі сабою ўзьніклі клюбы па ахове гістарычнай спадчыны. У Віцебску – “Узгор’е”, у Горадні - “Паходня”, у Воршы -- “Повязь”... Першы такі клюб пачаў дзейнічаць увосень 1985 году ў Менску -- “Талака”.

Калі пачалася рэстаўрацыя Траецкага прадмесьця, у “Вячэрнім Мінску” друкавалі абвесткі, дзе запрашалі на суботнікі. Спачатку ў абавязковым парадку прыводзілі школьнікаў, студэнтаў. Камсамол накіроўваў групы. Але яны доўга не затрымаліся. А маладыя людзі, якіх ніхто не арганізоўваў, засталіся. Яны выносілі сьмецьце, капалі... Выконвалі брудную работу.

“Нам здавалася, калі б наш горад быў не такі панішчаны, захаваліся гэтыя помнікі, дык і людзі былі б іншыя. Мелі б гонар. Хай бы кожны менчук хоць раз прыйшоў на талаку, паклаў сваю цаглінку ў адбудову старога храма... Хай бы кожны менчук залез у раскоп на Нямізе. 9 мэтраў глыбіні! Колькі людзей тут жыло! Чалавек бы іначай сябе адчуваў. Успомніў бы, што ён беларус, што ў яго ёсьць мова. Вось такая была ў нас матывацыя”, -- расказвае «Радыё Свабода лідэр талакоўцаў Сяргей Вітушка.

Адзін з былых талакоўцаў Ігар Русецкі так асэнсоўвае мінулае:

“Для мяне напачатку гэта была непалітычная справа. Хутчэй адраджэнская. Менавіта нешта капаць, будаваць. Палітыка зьявілася натуральна, проста. Таму што бяз гэтага было немагчыма штосьці зрабіць. Калі проста працуеш, нешта там капаеш, калупаеш, ад гэтага зьмяняецца мала. Падышло разуменьне, што трэба зьмяняць нешта ў дзяржаве”.

Камсамолу ў другой палове 80-х было ўжо не пад сілу спаборнічаць з нефармальным рухам, які прыцягваў да сябе ўсё больш і больш моладзі. Дзейнасьць клюбаў па ахове гістарычнай спадчыны перарастала ў дыскусыйныя клюбы. Найбольш актыўныя талакоўцы пайшлі ў палітыку і дзейнічалі потым ў шэрагах Беларускага народнага фронту. А пачыналася ўсё з бруднай працы на раскопках, са сьпеваў і фальклёрных сьвятаў.

Вядомы мастак Аляксей Марачкін назіраў адно зь першых Купальляў, якое ладзілі нефармалы.

“Талакоўцы раскладалі вогнішча. Кола... Дзяўчаткі ў нацыянальных уборах... А па валу, па перыметру царквы, хадзіла міліцыя. АМОНу тады яшчэ не было. Але міліцыя з сабакамі. Уяўляеце? На фоне неба -- цёмныя фігуры. Ходзяць туды і назад з сабакамі. Яны ня ўмешваліся, але хацелі паказаць, хто тут гаспадар”, -- ўспамінае мастак.

Купальскую атрыбутыку, вянкі, вогнішча цяпер напоўніцу выкарыстоўваюць мясцовыя ўлады. Выступленьні фальклёрных гуртоў спалучаюцца з расейскаю папсою і з арганізацыяй гандлёвых кропак. Купальлі ўвайшлі ў моду.

Тады, 20 гадоў таму, была ня толькі рамантыка. Была і рызыка. Паведамлялася камусьці на працу, на месца вучобы.

Азіраючыся на той час, вяломы публіцыст Сяргей Харэўскі называе “Талаку” школай публічнай дзейнасьці, публічнай дыскусіі, школай беспасрэднага ўдзелу ў жыцьці краіны...

“Было зроблена рэальных спраў вельмі шмат ў ахове помнікаў. Менавіта дзякуючы талакоўцам быў створаны праект рэгенэрацыі Верхняга гораду ў Менску. Дзякуючы талакоўцам мы маем і адноўлены дом Ваньковіча. Часам забываецца вялікая акцыя талакоўцаў у абарону Цэнтральнага пляца і сквера. Гістарычнага гарадзкога сквэра, дзе славуты хлопчык зь лебедзем. Паводле праектаў, сквэр мусіў быць зьнішчаны і выпраставаны ад былога будынку ЦК (цяпер прэзыдэнтура) да Палацу рэспублікі. Дзякуючы кампаніі, што распачалі талакоўцы, было спыненае гэта вар’яцтва. Шмат было зроблена і фізычна, рукамі. Ня толькі мітынгаваньнямі. Напрыклад, у Строчыцах. Музэй народнай архітэктуры і побыту”, -- расказаў “Радыё Свабода” Сяргей Харэўскі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Оптом продукты питания для столовых
тамбов, работа в тамбове, резюме в тамбове