Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 2021 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Андрэя Клімава адпраўляюць на «хімію»
10:42, 20/09/2005

Дэпутат Вярхоўнага Савету 13 склікання Андрэй Клімаў паедзе на «хімію» ў Крупкі. Пра гэта палітвязню паведамілі міліцыянты. Прызначана і дата адпраўкі – 22 верасьня. Суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў апазыцыйнага палітыка абмежаваньнем волі на паўтара года за арганізацыю вулічнай акцыі 25 сакавіка, якая праходзіла пад лёзунгамі адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі. Суд улічыў, што Андрэя Клімава ў часе сьледзтва трымалі ў сьледчым ізалятары, таму на “хіміі” ён правядзе год і тры месяцы.

Андрэй Клімаў паведаміў “Радыё Свабода”, што будзе шукаць працу ў Крупскім раёне. Апазыцыйны палітык хоча працаваць у пажарнай частцы, бо ён мае досьвед у тушэньні пажараў. Ён лічыць, што ўлады спэцыяльна накіравалі яго ў самы “глухі” раён Меншчыны, бо прыслухаліся да ягонай просьбы адпачыць.

“Ну, яны, відаць, улічылі маё жаданьне адпачыць, каб супакоіць свае нэрвы. Мае паплечнікі – гэта людзі, якія змагаюцца за ідэю, альбо папросту мне сымпатызуюць ці давяраюць. Людзі любяць, калі палітык ахвяруе сабой. Яны прыслухаюцца да маіх заклікаў выйсьці на плошчу. Гэтая праца ўжо робіцца. Палітыкай я буду займацца толькі на Кастрычніцкай плошчы. У Крупках я буду апазыцыю падтрымліваць маральна. Я мару цяпер уладкавацца на працу ў пажарную ахову, бо гэта вельмі высакародная праца. Калі не атрымаецца, то ў бібліятэку. У калгас? Я ніколі не даіў кароў. Лічу, што абавязкова знойдзецца калгас, у якім ёсьць бібліятэка,” – гаворыць Клімаў.

Андрэй Клімаў з 1998 па 2002 год быў пазбаўлены волі за нібыта незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі й незалежныя экспэрты назвалі справу палітычнай расправай, бо апазыцыйны дэпутат Вярхоўнага Савету быў прыхільнікам адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі. Летась пракуратура распачала яшчэ адну крымінальную справу супраць Андрэя Клімава за паклёп на Аляксандра Лукашэнку. Падставай для яе сталі публікацыі апазыцыйнага палітыка, якія распаўсюджваліся на тэрыторыі Беларусі. Першамайскі суд Менску спыніў крымінальную справу ў ліпені, пасьля вынясеньня прысуду за арганізацыю вулічнай апазыцыйнай акцыі 25 сакавіка.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: