Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сваякі зніклых вітаюць рашэнне Эўразьвязу 14:18, 21/09/2005
Сваякі зьніклых вітаюць рашэньне Рады Эўразьваязу падоўжыць візавыя санкцыі супраць кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Віктара Шэймана, міністра ўнутраных спраў Беларусі Уладзімера Навумава, камадзіра СОБРу Зьмітра Паўлічэнкі і былога міністра ўнутраных спраў Юр’я Сівакова, якіх падазраюць у датычнасьці да зьнікненьня апазіцыйных палітыкаў Віктара Ганчара і Юр’я Захаранкі, а таксама прадпрымальніка і грамадзскага дзеяча Анатоля Красоўскага і журналіста Зьмітра Завадзкага.
“Я толькі магу падзякаваць Эўразьвязу за такое рашэньне. Дагэтуль іх імёны згадваюцца, і іх падазраюць у датычнасьці да выкраданьня, і таму я лічу гэтае рашэньне справядлівым, вельмі патрэбным і своечасовым”, -- заявіла “Радыё Свабода” жонка зніклага віцэ-прэм’ера Зінаіда Ганчар.