Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 2223 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мікіту Сасіма выпісваюць з бальніцы
16:16, 22/09/2005

Сёньня з 9-й менскай клінікі выпісваецца актывіст руху “Зубр” Мікіта Сасім. На мінулым тыдні ён трапіў у бальніцу з траўмаю галавы – пасьля зьбіцьця супрацоўнікамі АМОНу ў часе акцыі “Мы памятаем” ў шостую гадавіну з дня зьнікненьня палітыка Віктара Ганчара й бізнэсоўцы, грамадзкага дзеяча Анатоля Красоўскага.

Дактары не рэкамэндуюць Мікіту Сасіму працяглыя размовы – у яго дагэтуль баліць галава. Усё ж юнак пагадзіўся коратка расказаць “Радыё Свабода”, што зь ім здарылася 16 верасьня на Кастрычніцкай плошчы, калі ён знаходзіўся сярод людзей з партрэтамі зьніклых палітыкаў.

“Мне нанесьлі траўму супрацоўнікі АМОНу, выцялі некалькі разоў па галаве, калі спрабавалі адабраць кашулю, якую я прывязаў да дрэўка, як сьцяг. А пасьля, калі вялі ў аддзяленьне міліцыі, некаторыя зь іх білі мяне яшчэ й па нырках”, -- кажа Сасім.

У Мікіты Сасіма дактары зафіксавалі траўму галавы са страсеньнем мозгу. Яму былі прапісаныя лекі, бальнічны рэжым і спакой. Не рэкамэндавана нават глядзець тэлевізар і чытаць. Пасьля пяці дзён такога ўстрыманьня ад актыўнага жыцьця Мікіта адчуў сябе лепей: яго сабраліся выпісваць.

Мікіта падзяліўся ўражаньнямі ад умоваў у 9-й менскай клініцы, дзе ён лечыцца. Юнак захапляецца самаадданасьцю дактароў. Тыя працуюць за невялікую плату, карыстаюцца састарэлымі прыладамі і недасканалым абсталяваньнем, але справу сваю робяць добра. Крытыкаваў Мікіта Сасім у нашай размове бытавыя умовы: дрэнна зачыняюцца вокны ў палаце, цячэ сантэхніка. Затое не наракаў на харчаваньне – смачна і ўсяго хапае. Да таго ж пачастункі Мікіту прыносілі сваякі і сябры з “Зубра”.

Ці зьбіраецца ён дамагацца пакараньня тых амонаўцаў, якія яго зьбівалі?

“Да мяне на другі дзень прыйшоў лейтэнант з Цэнтральнага райаддзелу міліцыі, узяў у мяне тлумачэньні, я напісаў заяву на імя кіраўніка райаддзелу. А калі выйду, буду пісаць скаргу ў пракуратуру і, напэўна, падаваць у суд. Прозьвішчаў тых, хто мяне зьбіваў, я ня ведаю, але ёсьць іх відэаздымкі. Нават калі афіцыйна гэтых амонаўцаў не пакараюць, усё ж, спадзяюся, на службе на іх нейкім чынам націснуць”, -- паведаміў актывіст “Зубру” “Радыё Свабода”.

Ранейшая акцыя, якая праходзіла на той самай Кастрычніцкай плошчы ў Менску 7 ліпеня, скончыўся зьбіцьцём Сьвятланы Завадзкай, жонкі зьніклага апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага. Пазьней пракуратура адмовіла Сьвятлане Завадзкай ў завядзеньні крымінальнай справы ў адносінах да амонаўца, які выцяў яе ў твар.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: