Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 2223 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Улады Беларусі падвергліся жорсткай крытыцы АБСЕ
11:00, 22/09/2005

З 19 па 30 верасьня 2005 года ў Варшаве адбываецца традыцыйная штогадовая нарада АБСЕ па разглядзе абавязацельстваў, прысьвечанае чалавечаму вымярэньню ў 2005 годзе. У нарадзе прымаюць удзел афіцыйныя дэлегацыі краінаў-удзельніцаў АБСЕ, міжнародныя праваабарончыя арганізацыі такія, як Міжнародная Федэрацыя правоў чалавека, Міжнародная ліга правоў чалавека, Міжнародная федэрацыя хельсінскіх камітэтаў, Міжнародная амністыя і інш. На нараду таксама запрашаюцца прадстаўнікі нацыянальных НДА краінаў-удзельніц АБСЕ.

20 верасьня нарада была прысьвечаная пытаньням свабоды асацыяцыў і права на правядзеньне мірных сходаў. У працы нарады прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускіх няўрадавых арганізацыяў, сярод якіх былі праваааронца Барыс Звоскаў, прадстаўнік Саюзу палякаў Беларусі і журналіст Анжэй Пісальнік і прадстаўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

Пра працу нарады АБСЕ распавёў Валянцін Стэфановіч:

“Прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацыяў прынялі ўдзел у працы сэкцыі, прысьвечанай свабодзе асацыяцый і праву на мірныя сходы ў постсавецкіх краінах. Акрамя нас у сэкцыі выступаў прадстаўнік Узбекістану. Прысутныя з вялікай цікавасьцю выслухалі нашыя даклады аб стане НДА ў Беларусі. Асабіста я распавёў аб новым Законе “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях” і аб сітуацыі, якая склалася апошнім часам з правам на мірныя сходы ў нашай краіне. Я выказаў асаблівую занепакоенасьць фактамі перасьледу грамадзянаў за правядзеньне сходаў у прыватных кватэрах, гвалтоўнага разгону мірных акцый пратэсту беларускіх грамадзян, распавёў прысутным аб крымінальным перасьледзе арганізатараў мірных сходаў Міколы Статкевіча, Паўла Севярынца, Андрэя Клімава.

Афіцыйная дэлегацыя Беларусі таксама брала ўдзел у працы нарады АБСЕ. 19 верасьня прадстаўнік афіцыйнай дэлегацыі Беларусі ў сваім выступе ў чарговы раз зьвінаваціў Польшчу ва ўмяшальніцтве ва ўнутраныя справы Беларусі і ў прыватнасьці ў правакаваньні канфлікту ў Саюзе палякаў Беларусі.

Трэба адзначыць, што пагаршэньне сітуацыі ў Беларусі адзначалася фактычна ў кожным выступе. Вельмі красамоўна, што ў дадзеным кантэксьце Беларусь згадвалася ў шэрагу найбольш аўтарытарных рэжымаў на былой Савецкай прасторы – Узбекістана і Туркменістана.”



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: