Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 2223 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Суд у Жодзіна апраўдаў адлічэньне маладафронтаўца
10:58, 22/09/2005

У Жодзіне актывіст “Маладога Фронту” Сяржук Мурашка судзіўся з кіраўніцтвам політэхнікуму, якое адлічыла яго з навучальнай установы. Жодзінскі гарадзкі суд стаў на бок адміністрацыі тэхнікуму.

Як вынікае з рашэньня судзьдзі Алы Паплеўкі, кіраўніцтва політэхнікуму адлічыла Сержука Мурашку без парушэньня заканадаўства. Аднак сам актывіст “Маладога фронту” лічыць інакш:

“Я чакаў, што ў жодзінскім судзе мне будзе адмоўлена. Бо мяне выключылі за тое, што я зьезьдзіў на мітынг, на “Чарнобыльскі шлях”. Дакумэнты былі сфальсыфікаваныя. Гэта было адразу відаць, і гэта бачыла судзьдзя. Але ж, як я думаю, вынесьці такое рашэньне ёй было загадана. Кіраўніцтва тэхнікуму стаяла задаволеным, усьміхалася. А судзьдзя нават не падняла вачэй, каб паглядзець мне ў вочы”, -- паведаміў актывіст апазіцыі “Радыё Свабода”.

Актывіст “Маладога Фронту” быў выключаны з політэхнікуму сёлета ў траўні, пасьля ўдзелу 26 красавіка ў апазыцыйнай акцыі ў Менску. Там ён быў затрыманы міліцыянтамі, якія паведамілі пра гэта кіраўніцтву навучальнай установы.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: