Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лісты палітвязня з турмы знішчаюцца 10:48, 22/09/2005
Пракуратура Івацэвіцкага раёну даслала адказ на скаргі сям’і Валерыя Леванеўскага — кіраўніка агульнанацыянальнага страйкаму прадпрымальнікаў, сябра “Свабоднай Беларусі”, які адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі за публічную абразу Аляксандра Лукашэнкі. Пракурор Івацэвіцкага раёну Т.Стасевіч зазначае, што ліставаньне асуджаных падлягае цэнзуры, і што “лісты асуджаных і тыя, якія паступілі на іхняе імя, што маюць цынічны характар, накіраваныя на нанясеньне шкоды” дзяржаўным органам і асобным грамадзянам зьнішчаюцца.
Спадар Леванеўскі якраз скардзіўся, што ня быў адпраўлены ягоны ліст да аднаго зь ягоных гарадзенскіх знаёмых. Гэты ліст быў зьнішчаны, а асуджанага азнаёмілі з актам зьнішчэньня, піша пракурор.
У адказе таксама гаворыцца, што законам не прадугледжана, каб сваякі на кароткатэрміновае спатканьне з асуджаным маглі прынесьці фотаапарат і дыктафон, а таксама не дазволена мець паперу ды ручку, каб нешта занатоўваць. Валеры Леванеўскі асабіста пісьмова прасіў дазволу на гэта ў начальніка папраўчай калёніі, паведаміла “Радыё Свабода”. lllll