Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 2324 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



БДУ уводзіць улік грамадзян «нядобранадзейных» нацыянальнасьцяў
16:25, 23/09/2005

Старастаў навучальных групаў усіх факультэтаў БДУ абавязалі падаць у дэканаты сьпісы студэнтаў-палякаў і літоўцаў. Распараджэньня рэктарату БДУ наконт гэтага не было. Сьпісы складаюць на падставе пісьма з аддзелу кадраў з адпаведнай просьбай, паведамляе "Наша Ніва".

Начальнік упраўленьня кадраў БДУ Алег Клімковіч адказаў нам эмацыйна:

- Хто мне даў указаньне? Ніхто ня даў. Гэта я сам прыдумаў. Я начальнік упраўленьня кадраў, разумееце? Я павінен аналізаваць, хто ў мяне вучыцца, хто працуе і гэтак далей. Не шукайце ў гэтым палітычнага падтэксту.

Натуральна, нічога кепскага ў тым, каб аналізаваць склад студэнтаў па самых розных парамэтрах, няма. Але адна справа весьці ўлік замежных студэнтаў, каб потым з гонарам распавесьці пра колькасьць краінаў, якія прадстаўлены ў БДУ, і зусім іншая — складаць сьпісы беларускіх грамадзянаў паводле іх нацыянальнасьці. І чаму менавіта палякаў і літоўцаў? Які асаблівы падыход з боку кіраўніцтва ўнівэрсытэту можа быць да студэнтаў літоўскай ды польскай нацыянальнасьці?

Акцыя кадравікоў БДУ будзіць трывогу, бо нагадвае пра савецкія часы. Тады вёўся ўлік грамадзян «нядобранадзейных» нацыянальнасьцяў. Нешта падобнае рабілі і нацысты. Сплянаваная акцыя ўліку грамадзянаў Беларусі асобных нацыянальнасьцяў будзе мець катастрафічныя псыхалягічныя і маральныя наступствы. Яна перакрэсьлівае канстытуцыйны прынцып роўнасьці грамадзянаў незалежна ад паходжаньня. Яна прымусіць беларускіх палякаў і літоўцаў хаваць сваё паходжаньне. Так пачыналіся найгоршыя старонкі гісторыі ХХ ст.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: