Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 2324 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Палітвязню Марынічу зноў адмовілі ў датэрміновым вызваленьні
10:53, 23/09/2005

22 верасьня камісія менскай калёніі №1 у пытаньнях умоўна-датэрміновага вызваленьня зноў разгледзела справу былога міністра і дыпламата Міхаіла Марыніча і паўторна адмовілася датэрмінова вызваліць яго. Гэтую навіну «Радыё Свабода» паведаміла жонка Міхаіла Марыніча. “Ніякія абставіны не былі ўлічаныя. Ні стан ягонага здароўя, ні ягоныя добрыя паводзіны. Я пасьля гэтага размаўляла з адміністрацыяй калёніі. Яны сказалі, што да яго няма прэтэнзіяў. Тым ня менш, было прынятае вось такое рашэньне”, -- паведаміла Таццяна Марыніч.

Паводле Тацяны Марыніч, неўзабаве адвакат падасьць заяву аб умоўна-датэрміновым вызваленьні Марыніча паводле стану здароўя. У турме былы міністар і амбасадар перанёс інсульт, у яго рэзка пагоршыўся зрок.

У менскай калёніі №1 рашэньня камісіі аб умоўна-датэрміновым вызваленьні не камэнтуюць.

Летась у красавіку Міхаіл Марыніч быў арыштаваны і пазьней асуджаны на 3,5 гады зьняволеньня за крадзеж маёмасьці. Сваёй віны Міхаіл Марыніч не прызнаў. Ён тлумачыць перасьлед палітычнымі прычынамі. Арганізацыя “Міжнародная амністыя” прызнала Міхаіла Марыніча вязьнем сумленьня.
mmmmm

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: