Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
2627 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



За амэрыканскім дыпляматам у Берасьці сачыла міліцыя і БТ
11:25, 26/09/2005

Кіраўнік палітычнага і эканамічнага аддзелу амабасады ЗША ў Беларусі Дэрэк Хоган 23 верасня наведаў Берасьце. У часе знаходжаньня дыплямата ў гэтым горадзе за ягонымі дзеяньнямі ўвесь час назіралі прадстаўнікі праваахоўных службаў і супрацоўнікі дзяржаўнага тэлебачаньня.

Адна з сустрэчаў спадара Хогана была прысьвечаная стану незалежнай рэгіянальнай прэсы ў Беларусі і адбылася ў рэдакцыі газэты "Брестский курьер". На самым пачатку візыту ў памяшканьні нечакана зьявілася здымачная група мясцовага тэлебачаньня, апэратар якой адразу пачаў рабіць відэазапіс удзельнікаў сустрэчы. Асаблівая ўвага была нададзена асобе Дэрэка Хогана, але ніякіх пытаньняў яму журналісты дзяржаўнага тэлебачаньня не задавалі, паведаміла “Радыё Свабода”.

Увесь час пакуль амэрыканскі дыплямат знаходзіўся ў памяшканьні рэдакцыі, каля будынку стаяла міліцэйская машына і тая ж здымачная група мясцовага тэлеканала. Рэдактар газэты "Брестский курьер" Мікалай Аляксандраў ня выключае, што зроблены відэазапіс будзе выкарыстаны ў прапагандысцкіх мэтах у праграмах дзяржаўнага тэлебачаньня.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: