Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
2627 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Washington Post»: у Беларусі насьпявае аранжавая рэвалюцыя
11:19, 26/09/2005

Амэрыканская газэта "Вашынгтон Пост" апублікавала артыкул Філіпа Кэнікота пад загалоўкам “Простымі прыладамі актывісты ў Беларусі будуюць рух”. Паводле амэрыканскай газэты, у кансьпіратыўных умовах, за кухоннымі сталамі, у парках і рэстаранах, у Беларусі высьпявае беларуская “аранжавая рэвалюцыя”, а ўрад Лукашэнкі робіць усё, каб не дапусьціць яе.

Калі 9 ліпеня спэцслужбы ўварваліся ў хату апазыцыйнага дзеяча Ўладзіміра Кішкурны, ні яго самога, ні жонкі не было дома. Міліцыя арыштавала 22-гадовага сына Кішкурны Антона, абвінаваціла яго ў продажы наркотыкаў і захоўваньні боепрыпасаў. Пры гэтым, што вельмі характэрна для Беларусі, міліцыя канфіскавала пішучую машынку, сапраўдную зброю ў руках тых, хто хоча адхіліць Лукашэнку ад улады – піша Філіп Кэнікот на старонках газэты “Вашынгтон Пост”.

Паводле газэты, Лукашэнка здушыў гэтулькі формаў грамадзянскай актыўнасьці, што апазыцыі засталіся самыя прымітыўныя мэтады барацьбы, калі параўнаць іх з мэтадамі ўжыванымі дэмакратычнымі рухамі ў іншых краінах. Мабільныя тэлефоны, сатэлітнае тэлебачаньне, інтэрнэт і электронная пошта адыгралі значную ролю ў часе рэвалюцыяў ў Грузіі, ва Ўкраіне, а таксама ў Лібане. Аднак ў Беларусі ўсё гэтыя сучасныя формы камунікацыі ў той ці іншай ступені кантралююцца ўладамі, што калі пераварот ў Беларусі і адбудзецца, дык з дапамогай пішучых машынак, стаптаных чаравікаў і размоваў сам-насам, лічыць амэрыканскі журналіст. Дарэчы, як нагадаў праваабаронца Алесь Бяляцкі, на пішучую машынку трэба мець дазвол зь Міністэрства інфармацыі і друку, у найлепшых традыцыях савецкіх часоў.

Беларуская апазыцыя, гэта вельмі адрозныя адна ад адной групы палітыкаў, грамадзкіх дзеячоў і студэнтаў. Бадай адзінае, што іх аб’ядноўвае, гэта перакананьне, што Лукашэнка вядзе краіну ў змрочную эпоху сталінізму. Улетку сёлета яны больш шчыльна працавалі разам пры падрыхтоўцы Кангрэсу дэмакратычных сілаў і вылучэньні адзінага кандыдата ад апазыцыі. Тры асноўныя прэтэндэнты: Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька і Аляксандар Мілінкевіч дамовіліся адносна адзінага кандыдата, але іх чакаюць вялікія цяжкасьці, піша газэта “Вашынгтон Пост”.

Неабходна сабраць 150 тысяч подпісаў, а ўлады могуць адхіліць канкурэнта Лукашэнкі ад ўдзелу ў выбарах на любой, выдуманай падставе. Бяз доступу да дзяржаўных СМІ, яны вымушаныя дайсьці да электарату з жывым словам альбо ўлёткамі, пры тым друкаванымі падпольным шляхам. Ніводная друкарня не асьмеліцца іх надрукаваць, бо кожную публікацыю ў болей як 300 асобніках трэба рэгістраваць. Незарэгістраваныя арганізацыі ня могуць мець банкаўскіх рахункаў і нельга ім атрымліваць дапамогу з-за мяжы.

Газэта “Вашынгтон Пост” прыгадвае словы былога дзяржсакратара ЗША Коліна Паўэла аб тым, што Беларусь застаецца апошняй дыктатурай Эўропе, а паводле праваабарончай арганізацыі “Freedom House”, з усіх постсавецкіх рэспублік, у галіне правоў чалавека, горшая чым у Беларусі сытуацыя толькі ў Туркмэністане. Тым ня меней, ва ўмовах жорсткага кантролю і ціску, апазыцыйныя арганізацыі ўсё ж дзейнічаюць. Проста, паводле аднаго зь лідэраў моладзевага руху, выжываньне патрабуе творчых і вынаходлівых падыходаў.

Пераклад – «Радыё Свабода».


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: