Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 2930    


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На Кангрэс дэмакратычных сілаў Беларусі запрошаныя Вацлаў Гавэл, Лех Валэнса і Юлія Цімашэнка
15:07, 29/09/2005

На Кангрэс дэмакратычных сілаў, які пройдзе 1—2 кастрычніка ў Менску, запрошаныя больш як семдзесят замежных гасьцей, палова зь якіх пацьвердзіла свой прыезд. Сярод іншых запрошаныя былыя прэзыдэнты Польшчы і Чэхіі Лех Валэнса і Вацлаў Гавэл. Аднак, як прагназуюць у аргкамітэце Кангрэсу, многія госьці могуць не атрымаць беларускай візы.

Як паведамляе “Радыё Свабода”, паводле апошніх зьвестак аргкамітэту, на Кангрэс дэмакратычных сілаў, які адбудзецца 1—2 кастрычніка, вылучана 930 дэлегатаў. Трэцяя частка іх абраная на раённых сходах, па 10 чалавек наўпрост дэлегавалі палітычныя партыі — удзельніцы “дзясяткі”, 195 няўрадавых арганізацыяў накіравалі аднаго прадстаўніка кожная. Шэраг вядомых асобаў, былых дэпутатаў парлямэнту, кіраўнікоў недзяржаўных СМІ атрымалі пэрсанальнае запрашэньне.

Паводле сябра аргкамітэту Ўладзімера Лабковіча, 930 дэлегатаў кангрэсу ў цэлым прадстаўляюць каля 35 тысяч палітычных і грамадзкіх актывістаў Беларусі: непасрэдна ў раённых сходах дзеля вылучэньня дэлегатаў узялі ўдзел больш за 4 тысячы чалавек. Партыйны актыў, прадстаўлены на кангрэсе, ён ацаніў на 20 тысяч чалавек, актыў грамадзкіх арганізацыяў — на 10 тысяч. Такая мабілізацыя ўсяго апазыцыйнага актыву, які гатовы ўдзельнічаць у перадвыбарчай кампаніі, адбываецца ўпершыню, гаворыць спадар Лабковіч:

Уладзімер Лабковіч зазначае, што паводле сацыяльнага статусу дэлегаты кангрэсу вельмі розныя людзі: рабочыя, студэнты, інтэлігенцыя, вэтэраны. Большасьць дэлегатаў маюць вышэйшую адукацыю.

Акрамя таго, удзел у працы кангрэсу возьмуць замежныя госьці. Аргкамітэт накіраваў 75 пэрсанальных запрашэньняў палітыкам і грамадзкім дзеячам многіх краінаў сьвету. Як паведаміла прадстаўніца аргкамітэту Марына Багдановіч, на раніцу 29 верасьня свой прыезд пацьвердзілі 38 зь іх. Сярод запрошаных былыя прэзыдэнты Польшчы і Чэхіі Лех Валэнса і Вацлаў Гавэл, лідэры расейскага Саюзу правых сілаў Мікіта Белых, Ірына Хакамада і Барыс Нямцоў, польская эўрадэпутатка Барбара Кудрыцка, украінскі экс-прэм’ер Юлія Цімашэнка, а таксама госьці з ЗША, Італіі, Швэцыі, Літвы, Чэхіі, Славаччыны, Кіргізстану ды іншых краін.

Украіну будзе прадстаўляць некалькі палітыкаў, а таксама бізнэсовец Уладзімер Кудзінаў, былы беларускі палітвязень, які пасьля вызваленьня зьехаў у Крым. Апрача таго, на кангрэсе будзе прысутнічаць большасьць амбасадараў замежных краін, акрэдытаваных у Менску, паведаміла Марына Багдановіч. Яна прагназуе, што многія замежныя госьці будуць мець праблемы зь беларускімі візамі. МЗС і Памежны камітэт Беларусі, да якіх аргкамітэт зьвяртаўся з просьбай паспрыяць у гэтай справе і дазволіць выдачу візаў гасьцям кангрэсу ў аэрапорце, пакуль ніяк не адказалі на гэты зварот.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: