Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 45 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



За Міколай Статкевічам сочыць КГБ
11:07, 04/10/2005

3 кастрычніка раніцай палітвязню Міколу Статкевічу, які адбывае ў Баранавічах пакараньне на “хіміі” за арганізацыю вулічных дэманстрацый супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму, патэлефанавалі з “Партыі Свабоды і Прагрэсу”, лідэрам якой зьяўляецца Ўладзімір Навасяд, і паведамілі, што да іх прыехалі партнэры са швэцкага Рыгздагу. Парлямэнтары папрасілі аб сустрэчы з рэпрэсаваным сацыял-дэмакратам.

Літаральна праз некалькі хвілінаў пасьля тэлефанаваньня вакол будынку “Рэмбыттэхнікі” зьявіліся некалькі чалавек у цывільным і машына з танаваным лабавым шклом. Калі Статкевіч пайшоў у краму, каб набыць запчастку, за ім пайшлі людзі ў цывільным. Прадстаўнікі Рыгздагу Сэсілія Вікстром, Карын Гранбом, Аксэль Дарвік і Гунар Андрэн крыху спазьніліся і чакалі апазыцыйнага палітыка ля будынку, дзе ён працуе. Мікола Статкевіч узгадаў, што дома пакінуў табель, які ён мусіць штодня адзначаць і здаваць у спэцінтэрнаце дзяжурнаму. Калега з працы вызваўся яго падвезьці.

Калі Статкевіч садзіўся ў машыну, ён ня думаў, што стане ўдзельнікам імправізаванай гонкі. За машынай адразу паехаў аўтамабіль з танаваным шклом.

“Ну, калега аказаўся такога добрага тэмпэрамэнту. Ён увесь час прапаноўваў мне “папятляць” па горадзе. Так ужо прасіўся… Але я спазьняўся. Потым кажу: “Добра, папятляй.” Ён на бардзюр, па пешаходнай дарожцы, праз балота па пешаходным масточку, а потым па ямінам прыватнага сэктару на сваёй машыне. Бачу, гэты “Фольксваген-пасат” таксама за намі скача. Наладзілі “разьмінку”. Прыехалі да працы, а там ужо госьці з мікрааўтобусу выйшлі. Яны заўважылі, што амаль на кожным квадратным мэтры стаяць людзі ў цывільным. Было вельмі сорамна і за нашу краіну і за яе спэцслужбы, ”-- расказаў палітвязень «Радыё Свабода».

Мікола Статкевіч лічыць, што ініцыятыва сыходзіла ад супрацоўнікаў мясцовага КГБ. На яго думку, міліцыя са спэцкамэндатуры апытвала яго, згодна зь іх загадам.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: