Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 56 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дональд Туск: «Абраньне адзінага кандыдата – пераломны момант для Беларусі»
10:55, 05/10/2005

Лідэр прэзыдэнцкай гонкі ў Польшчы, кандыдат на пасаду кіраўніка дзяржавы ад партыі “Грамадзянская плятформа” і віцэ-сьпікер адыходзячага польскага Сэйму Дональд Туск прадставіў галоўныя прынцыпы замежнай палітыкі, якую ён будзе ажыцьцяўляць, калі будзе абраны прэзыдэнтам. Спадар Туск надаў шмат увагі Беларусі, заявіўшы «Радыё Свабода», што абраньне адзінага кандыдата ад беларускіх апазыцыйных сілаў было “пераломным момантам для Беларусі” і “шчасьлівай навіной” для польскіх дэмакратаў.

Паводле Дональда Туска, найбольш істотнымі накірункамі польскай замежнай палітыкі павінны быць пабудова прыязных дачыненьняў з двума найвялікшымі суседзямі – Нямеччынай і Расеяй, а таксама ўзмацненьне партнэрства са Злучанымі Штатамі, якія, паводле Туска, выступаюць у якасьці гаранта бясьпекі Польшчы.

Кандыдат на пасаду прэзыдэнта выказаўся таксама за абарону правоў палякаў, якія жывуць за межамі Польшчы.

“Я не хаваю, што гаворачы пра абарону правоў палякаў, я маю на ўвазе перадусім палякаў, што жывуць у Беларусі, бо гэта выклікае зразумелыя эмоцыі і ўжо ня толькі ў Польшчы. Мы зрабілі даволі шмат – пра праблемы беларускіх палякаў цяпер ведаюць ва ўсёй Эўропе і гэта дадае ім адвагі. Найбольш важна, што сытуацыяй зацікавіліся лідэры шэрагу дзяржаваў, міжнародныя арганізацыі і перадусім Эўрапейскі зьвяз”, -- заявіў Туск.

Выбітны польскі палітык і грамадзкі дзяяч, былы вязень гітлераўскіх канцлягэраў і актывіст апазыцыі, а потым, ужо ў вольнай Польшчы, міністар замежных справаў краіны Ўладзіслаў Барташэўскі, які выступіў у якасьці рэцэнзэнта праграмы замежнай палітыкі Дональда Туска, заявіў, што ўвага кандыдата да беларускіх справаў вельмі важная.

“На жаль, аўтарытарныя тэндэнцыі ў Беларусі апошнім часам вельмі ўзмацніліся. А лёс гэтай краіны хвалюе нас з падвойнай сілай – як суседа, і як айчыну сотняў тысяч этнічных палякаў, што жывуць там”, -- сказаў Барташэўскі.

На просьбу “Радыё Свабода” пракамэнтаваць вынікі Кангрэсу дэмакратычных сілаў Беларусі і адказаць на пытаньне, ці будзе Дональд Туск ужо ў якасьці прэзыдэнта супрацоўнічаць з адзіным кандыдатам ад беларускай апазыцыі, спадар Туск заявіў:

“Для мяне вялікай радасьцю было паведамленьне аб абраньні адзінага кандыдата. Гэта пераломны момант, якога ўсе палякі доўга чакалі. Беларуская апазыцыя зрабіла высновы зь некаторых сваіх памылак у мінулым. Ажываюць надзеі і беларусаў, і палякаў, якія жывуць у Беларусі на тое, што іхная краіна таксама можа стаць свабоднай і дэмакратычнай. Мяне ня трэба пераконваць у неабходнасьці супрацоўніцтва зь беларускай апазыцыяй – гэтае супрацоўніцтва ўжо мае шматгадовую гісторыю. Незалежна ад таго, стану я прэзыдэнтам ці не буду заўсёды дапамагаць і беларусам, і палякам, што жывуць у Беларусі. Хачу падкрэсьліць, што першыя ў абарону легітымнага кіраўніцтва СПБ выступілі беларускія апазыцыянэры – яшчэ раней, чым польскія палітыкі. Яны былі на сустрэчах са мной у Беларусі, у рэжыма не атрымалася пераканаць беларусаў у тым, што гэта этнічны канфлікт, і гэта ў пэрспэктыве хіба найбольш важнае дасягненьне тых дзён. Паверце, калі ласка, што абраньне адзінага кандыдата было шчасьлівай навіной і для польскіх дэмакратаў”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: