Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 78 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Менскі АМОН зноў затрымаў віцебскіх апазыцыянэраў
10:55, 07/10/2005

Пасьля выбухаў 14 і 22 верасьня ў Віцебску вядзецца ўзмоцненае патруляваньне вуліцаў тутэйшымі міліцыянтамі ды менскім АМОНам. 6 кастрычніка патруль трэці раз за апошнія 10 дзён затрымаў сябраў КХП БНФ Аляксандра Салаўяна і Уладзімера Плешчанку, якія шточацьвер і штопанядзелак выходзяць на вуліцу Леніна, каб распаўсюджваць партыйныя выданьні.

Разам з імі быў затрыманы і беспартыйны апазыцыянэр Барыс Хамайда, які распаўсюджвае ў Віцебску часопіс “ARCHE» і ўласную газэту “Выбар”. Аднак учора ў міліцыянтаў выклікалі падазрэньні ня гэтыя выданьні, а два паасобнікі “Навінаў БНФ”, што ляжалі ў сумцы спадара Хамайды.

Таму спадароў Плешчанку ды Салаўяна неўзабаве адпусьцілі з пастарунку, нават не складаючы пратаколаў, а Барыса Хамайду вырашылі везьці ў суд.

Рашэньне міліцыянтаў адмяніў адзін з кіраўнікоў Чыгуначнага райаддзелу, якому спадар Хамайда здолеў давесьці, што бюлетэнь Партыі БНФ ён не выдае і не распаўсюджвае, як, зрэшты, і газэту “Комсомольская правда”, што таксама была сярод ягоных рэчаў .

Барыса Хамайду адпусьцілі дахаты. Аднак тэма судоў для яго і там ня страціла актуальнасьці: пад дзвярыма апазыцыянэра чакаў судовы выканаўца, які прыйшоў рабіць вопіс маёмасьці – для пагашэньня ранейшых нясплочаных штрафаў. Агульная сума гэтых штрафаў вельмі вялікая: толькі апошні з іх, прысуджаны за віншаваньне з Днём вайсквае славы 8-га верасьня складае амаль 4 мільёны рублёў. Уласнае маёмасьці, якую можна было б канфіскаваць на такую суму, у кватэры спадара Хамайды не знайшлося.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: