Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандар Мілінкевіч сустрэўся з кіраўніцтвам чэскага парлямэнту 10:55, 10/10/2005
Як паведаміла прэсавая служба адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2006 году, Аляксандар Мілінкевіч 7 кастрычніка правёў у Празе сустрэчы са старшынямі ніжняй і верхняй палатаў парлямэнту Чэхіі Любамірам Зааралкам і Пшэмыславам Собаткам, а таксама зь першым намеснікам міністра замежных спраў Чэскай Рэспублікі Яраславам Баштам.
Абмяркоўваліся пэрспэктывы супольнай дзейнасьці беларускай апазыцыі пасьля правядзеньня Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Чэскія палітыкі дэкляравалі падтрымку дэмакратычным працэсам у Беларусі, паведамляе прэсавая служба Аляксандра Мілінкевіча.
Раніцай 7 кастрычніка Мілінкевіч наведаў Альшанскія могілкі ў Празе, дзе ўсклаў кветкі да магілаў былых прэзыдэнтаў Беларускай Народнай Рэспублікі Васіля Захаркі і Пётры Крэчэўскага. Лідэр дэмакратычных сілаў Беларусі знаходзіцца ў чэскай сталіцы на запрашэньне Вацлава Гаўла для ўдзелу ў міжнароднай канфэрэнцыі “Форум 2000”.
Падчас працы канфэрэнцыі заплянавана правесьці круглы стол на тэму “Дэмакратызацыя Беларусі: Роля міжнароднай супольнасьці”, а таксама выставу “Беларусь на пераломе ХХІ стагодзьдзя”.