Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 1112 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Vox populi: Ці вы будзеце браць удзел у Дне салідарнасьці 16 кастрычніка?
10:52, 11/10/2005

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці заклікалі беларусаў узяць удзел у Дне салідарнасьці з ахвярамі палітычных рэпрэсіяў — 16 кастрычніка а 20-й гадзіне пагасіць сьвятло і запаліць сьвечкі ў сваіх вокнах на знак салідарнасьці зь беларускімі палітычнымі вязьнямі, зьніклымі і іх сем’ямі, незалежнымі журналістамі, з усімі тымі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі Як ставяцца людзі да Дня салідарнасьці і ці гатовыя яны ўзяць у ёй удзел? Гэта на менскіх вуліцах высьвятляла карэспандэнтка “Радыё Свабода”.

“Чаму не? У мяне шмат сяброў, якія чулі пра такія акцыі і гатовыя браць у іх удзел. У нашай кампаніі гэтыя тэмы актыўна абмяркоўваюцца”.

“Не, сам удзельнічаць я ня буду. Я даволі апалітычны чалавек, таму не бяру ўдзелу ў нейкіх акцыях. Я лічу, што гэта не павінна быць прымеркавана да нейкай даты ці моманту. Проста людзі павінны ведаць пра гэта і памятаць аб гэтым. Лічу, што гэта заўсёды павінна быць з намі”.

“Нам усё падабаецца”.

“Канечне, трэба памятаць пра рэпрэсаваных і бязьвінна асуджаных. Вядома, акцыя гэтая добрая паводле ўнутранага зьместу. Я проста пра гэта ня чуў, але добра, што будзе акцыя, каб людзі не забываліся і памяталі. Ці вазьму я ў ёй удзел, яшчэ ня ведаю. Мне патрэбна мець пра гэта больш інфармацыі. Трэба больш падрабязна паведамляць людзям, тады будзе больш удзельнікаў у акцыях, і будзе больш салідарных з роднымі і блізкімі ахвяраў”.

“Магчыма, я гатовая ўзяць удзел. Але пра гэтую акцыю не хапае інфармацыі, паколькі я нічога пра яе ня ведала”.

“Нармальна стаўлюся. Магу падтрымаць усю гэтую справу”.

“Напэўна, не. Я далёкі ад гэтых акцыяў, не бяру ўдзелу ні ў чым. Нэўтралітэт — гэта самае лепшае”.

“Я не гатовы ўзяць удзел у гэтай акцыі, таму што пытаньні, якія ўздымаюцца ў гэтай акцыі, не асьветленыя ў прэсе. На тэлебачаньні, па радыё нельга пра гэта пачуць. Я і мае сябры ня чулі пра гэта, і я ўпершыню чую пра гэта ад вас”.

“Я мяркую, што гэта сапраўды будзе нейкай салідарнасьцю і знакам супраць рэпрэсіяў, супраць таго, што цяпер адбываецца ў сьвеце і ў нашай дзяржаве”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: