Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 1112 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У зьліквідаваным уладамі ліцэі пачаўся навучальны год
11:28, 11/10/2005

Калектыў Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа пачаў навучальны год. Больш за два гады пасьля таго, як Міністэрства адукацыі ліквідавала яго, ліцэй працягвае дзейнічаць. За час існаваньня ў новых умовах падрыхтавана два выпускі ліцэістаў. Усе яны паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы ў Беларусі і ў замежжы.

Ліцэісты на працягу двух летніх месяцаў, калі іхныя раўналеткі былі на вакацыях, вучыліся ў Польшчы. Напрыканцы жніўня яны пасьпяхова здалі тэсты, і адміністрацыя вырашыла даць ім магчымасьць адпачыць у верасьні.

Выкладчыкі і бацькі ліцэістаў паклапаціліся аб тым, каб дзеці мелі ўсе неабходныя падручнікі і абсталяваньне. Але, як паведаміў Лявон Баршчэўскі, ёсьць некаторыя праблемы, у прыватнасьці, адчуваецца недахоп мэблі.
ddddd
Летась навучальнаму працэсу ня раз перашкаджалі міліцыянты. Яны прыходзілі на кватэру, якую арандаваў Віктар Савіцкі для заняткаў ліцэістаў. Міліцыянты складалі пратаколы, а адміністрацыйная камісія Савецкага райвыканкаму штрафавала бацьку ліцэісткі за карыстаньне жытлом не па прызначэньні.

Сёлета ад кватэры адмовіліся. Захоўваецца практыка кансультацыяў на кватэрах выкладчыкаў. Асабліва гэта тычыцца старшакурсьнікаў, якія валодаюць мэтодыкай самастойнай працы. Навучэнцаў першага і другога курсаў неабходна зьбіраць разам.

“Мы шукаем магчымасьці прадаставіць нашым навучэнцам памяшканьне, лябараторыі, абсталяваныя клясы. З гэтай нагоды мы працягваем кантакты зь Літвой, з Польшчай ды зь іншымі краінамі. Існуе праблема выезду і нам будзе ўсё цяжэй і цяжэй. Надзею ўсяляе скансалідаванасьць ліцэістаў, іх бацькоў і выкладчыкаў”, -- паведаміў “Радыё Свабода” дырэктар ліцэю Ўладзімер Колас.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: