Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 1112 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сустрэча з Сідорскім – «чарговая праблема Бразаўскаса»
11:30, 11/10/2005

Польская газэта “Rzeczpospolita” піша, што кіраўнік літоўскага ўраду Альгірдас Бразаўскас на мінулым тыдні двойчы сустрэўся са сваім беларускім калегам Сяргеем Сідорскім. “Літоўскі прэм’ер апошнім часам мае сур’ёзныя праблемы. Напачатку апазыцыя абвінаваціла яго ў падтрымцы расейскай кампаніі “Лукойл”, а цяпер Бразаўскас сустракаецца з высокапастаўленым прадстаўніком беларускага рэжыму... У часе адкрыцьця беларускай гандлёвай выставы, якая была ўпрыгожаная вялізным партрэтам Аляксандра Лукашэнкі з усьмешкай на твары кіраўнікі ўрадаў у добрым настроі абмяркоўвалі пляны будучага гандлёвага супрацоўніцтва”, – адзначае польскі штодзёньнік і піша далей, што літоўская апазыцыя лічыць, што Вільня павінна паводзіць сябе вельмі асьяцрожна ў дачыненьнях зь Менскам.

“У такіх пытаньнях ня можа быць імправізацыяў. Краіны Эўразьвязу, што тычыцца дачыненьняў і з Расеяй і зь Беларусьсю, павінны мець супольную палітыку.”, – заявіў лідэр апазыцыйнай літоўскай кансэрватыўнай партыі Андрыюс Кубіліус.

“Rzeczpospolita” нагадвае, што Літва зацікаўленая перадусім у тым, каб Беларусь карысталася портам у Клайпедзе і акрэсьлівае сваю палітыку ў дачыненьнях зь Беларусьсю як “палітыку карыснага дыялёгу”, перадусім у справах эканамічнага супрацоўніцтва.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: