Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 1112 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пагоршыўся стан здароўя палітвязня Міхаіла Марыніча
16:49, 11/10/2005

Палітвязня, былога міністра і дыпламата Міхаіла Марыніча ў калёніі наведала адвакат Валянціна Шаханцова, якая пацьвердзіла, што ягоны стан здароўя пагоршыўся. “Стан ягонага здароўя на сёньняшні дзень можна лічыць нездавальняючым. Ягоная хвароба такая, што час ад часу ўзьнікаюць складанасьці”, -- паведаміла адвакат “Радыё Свабода”.

Увесну ў аршанскай калёніі Міхаіл Марыніч перанёс інсульт, наступствы якога ўскладніліся тым, што хворы некалькі дзён не атрымліваў неабходнай мэдычнай дапамогі. У выніку палова тулава была часткова паралізавана. Да гэтага часу не вярнулася былая адчувальнасьць рукі і нагі хворага. Акрамя гэтага, Міхаіл Марыніч пакутуе на сэрца, у яго пагоршыўся зрок.

Адвакат нагадала, што ўсяго Міхаіл Марыніч мае пяць хваробаў са сьпісу захворваньняў, кожнае зь якіх ёсьць падставай для датэрміновага вызваленьня. Тыдзень таму начальніку менскай калёніі было пададзенае хадайніцтва аб датэрміновым вызваленьні Міхаіла Марыніча з прычыны стану здароўя. Дагэтуль адказу на хадайніцтва няма, паведаміла адвакат Шаханцова. Пры гэтым яна адзначыла, што яе падабаронны захоўвае аптымізм, веру ў хуткае вызваленьне і цікавасьць да жыцьця.

“Трымаецца. Хаця з апошніх сілаў, але трымаецца. Выяўляе цікавасьць да ўсяго, да сытуацыі ў краіне, да апошніх падзеяў. Ён чытае “Народную Волю”, якую атрымлівае па падпісцы”, -- паведаміла адвакат.

У менскай калёніі адмаўляюцца камэнтаваць зьвесткі пра пагаршэньне стану здароўя Міхаіла Марыніча.
mmmmm

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: