Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 1213 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міністар адукацыі супраць палітыкі ў ВНУ, але ня супраць БРСМ
10:54, 12/10/2005

Міністэрства адукацыі падрыхтавала праект указу аб новых правілах прыёму ў вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы. Паводле гэтага дакумэнту, дзьве плыні ўступнай кампаніі будуць заставацца толькі ў трох ВНУ краіны: Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце, Беларускім нацыянальным тэхнічным і Эканамічным унівэрсытэтах. Па-ранейшаму захоўваюцца льготы для выпускнікоў вясковых школаў і іншых катэгорыяў абітурыентаў. Міністар Аляксандар Радзькоў таксама заявіў пра недапушчальнасьць палітычнай дзейнасьці ў сьценах ВНУ. Але гэтая забарона не распаўсюджваецца на Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, паведаміла “Радыё Свабода”.

Міністар пацьвердзіў правільнасьць рашэньня пра закрыцьцё ў Беларусі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, але ня супраць таго, што цяпер ЭГУ навучае беларускіх студэнтаў у Літве. Распараджэньне пра забарону палітычнай дзейнасьці сярод студэнцкай моладзі Радзькоў пракамэнтаваў гэтак:

“І студэнты і выкладчыкі — яны грамадзяне і маюць права займацца палітыкай. Але мы хочам, каб навучальны працэс заставаўся навучальным працэсам. Гэта значыць, каб лекцыі і аўдыторыі не выкарыстоўваліся для дэклярацыі сваіх поглядаў. Прытрымлівайцеся праграмы і стандартаў, бо вы рыхтуеце спэцыялістаў. Адначасна ёсьць і прафсаюзныя арганізацыі, і БРСМ, у чым зацікаўленыя студэнты, што іх прываблівае, яны працуюць”, -- заявіў міністр.

Пра тое, што выказваньні міністра адукацыі пра свабоду палітычных поглядаў не адпавядаюць рэчаіснасьці, гаворыць намесьнік дырэктара зачыненага ўладамі Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю Лявон Баршчэўскі:

“Я думаю, што спадар Радзькоў цудоўна ведае, колькі было выключана студэнтаў, якія дэманстравалі свае погляды — дарэчы, за межамі ВНУ, калі ўдзельнічалі ў пікетах, дэманстрацыях. Што да БРСМ, дык гэта арганізацыя, якую фінансуе дзяржава, ёсьць спосабам утрыманьня студэнтаў. Безумоўна, выказваньні Радзькова няшчырыя, і ён даўно пра сур’ёзныя пытаньні гаварыць ня хоча — пра тое, што катастрафічна падае ўзровень адукацыі і гэта ёсьць вынікам кіраваньня сёньняшняга Міністэрства адукацыі”.

Толькі сёлета на знак пратэсту супраць выключэньня з навучальных установаў за палітычныя погляды група моладзі ў Жодзіне праводзіла галадоўку. З чацьвертага курсу была адлічаная студэнтка факультэту журналістыкі БДУ Вольга Класкоўская, якая супрацоўнічала з газэтай “Народная Воля”. Таксама цярпелі перасьлед студэнты, якія яе падтрымлівалі. Раней быў выключаны з Баранавіцкага тэхнікуму актывіст руху “Зубр” Мікіта Сасім.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: