Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 1213 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



З Iнстытута гiсторыi звольнiлi яшчэ аднаго вядомага гiсторыка
14:11, 12/10/2005

Кiраўнiцтва Iнстытута гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi адмовiлася працягнуць кантракт з даследчыкам пытанняў гiсторыi эканомiкi XIX стагоддзя ў Беларусi, старшым навуковым супрацоўнiкам, кандыдатам гiстарычных навук Андрэем Кiштымавым.

У iнтэрв`ю БелаПАН ён паведамiў, што яго кантракт з iнстытутам заканчваўся 30 верасня, хаця праца над планавай тэмай даследавання, праводзiмага вучоным ва ўстанове, завяршалася толькi 31 снежня гэтага года. “Аднак мяне запрасiлi ў аддзел кадраў i азнаёмiлi з загадам дырэктара Аляксандра Каваленi аб маiм звальненнi ў сувязi з заканчэннем тэрмiну дзеяння кантракта. За перыяд з 1979 года я прайшоў у iнстытуце ўсе ступенi службовай лесвiцы ад малодшага лабаранта да старшага навуковага супрацоўнiка”, — сказаў вучоны.

Разам з тым, паводле яго слоў, летам гэтага года Iнстытут гiсторыi выдаў манаграфiю “Гiсторыяграфiя аграрнай гiсторыi Беларусi. 1861—1917 гады”. “Прычым маё прозвiшча ў гэтым выданнi ўзгадваецца ў такiм кантэксце i з такiмi ацэнкамi, якiя нагадваюць 1937 год. Цяжка зразумець логiку аўтара, якi мае працы, што адносяцца да перыяду царскай Расii, называе антысавецкiмi, i што яны ўтрымлiваюць ”заалагiчную нянавiсць да сучасных улад". Немагчыма весцi палемiку з аўтарам выдання, у якiм мае даследаваннi характарызуюцца як “разбэшчаны антысавецкi пасквiль”, — зазначыў вучоны. Ёе лiчыць, што “вiдавочна прычынна-вынiковая сувязь памiж яго звальненнем i выхадам манаграфii”, у якой “выкарыстоўваюцца выразы, недапушчальныя не толькi ў навуковай, але i ў любой iншай палемiцы”.

У кiраўнiцтве iнстытута БелаПАН паведамiлi, што звальненне А.Кiштымава, якi працаваў ва ўстанове на 25 працэнтаў стаўкi, выклiкана недастатковым фiнансаваннем.

Андрэй Кiштымаў з`яўляецца вядучым у краiне даследчыкам гiсторыi айчыннай эканомiкi XIX стагоддзя. Яго iмя шырока вядома ў Беларусi, Лiтве, Польшчы, Расii i Украiне. Каля 5 гадоў на Беларускiм тэлебачаннi вучоны вёў папулярныя цыклы перадач, прысвечаныя гiсторыi айчыннай эканомiкi i беларускiм прадпрымальнiкам. Вясной гэтага года выйшаў IV том акадэмiчнага шасцiтомнiка “Гiсторыя Беларусi”, у якiм уступ, заключэнне i раздзел тома, прысвечаны праблемам эканомiкi Беларусi ў складзе Расiйскай iмперыi, напiсаны А.Кiштымавым.

Трэба адзначыць, што раней з Iнстытута гiсторыi былi звольнены беларускiя вучоныя Нiна Стужынская i Генадзь Сагановiч.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: