Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 1213 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Як адпачывае Лукашэнка?
10:54, 12/10/2005

Ад 11 кастрычніка ў Сочы Аляксандар Лукашэнка праводзіць, паводле афіцыйных паведамленьняў, “кароткатэрміновы адпачынак, які працягнецца некалькі дзён”. А напрыканцы гэтага тыдня кіраўнік Беларусі зноў прыступіць да працы. Як звычайна адпачывае Лукашэнка разважае карэспандэнт “Радыё Свабода” Алесь Дашчынскі.

Адпачынак А.Лукашэнкі звычайна пачынаецца раптоўна, пра гэта зьяўляецца вельмі скупая інфармацыя або наагул нічога не паведамляецца. Нагадаем гісторыю зь 10-дзённым адпачынкам у Аўстрыі, куды А.Лукашэнка лётаў пакатацца на горных лыжах. Прэсавая служба не падала ніякай інфармацыі. Аб’яднаная грамадзянская партыя зьвярнулася нават з запытам да кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі: дзе і як праводзіць кароткатэрміновы адпачынак Лукашэнка і хто ў час ягонай адсутнасьці выконвае ягоныя функцыі і паўнамоцтвы. На гэты запыт ніякага адказу, натуральна, не было. Але тады беларускі прэм’ер Генадзь Навіцкі шчыра прызнаўся журналістам, што А.Лукашэнка ў адпачынку ў Аўстрыі. Там ён меў нумар у пяцізоркавым гатэлі «Клёстэрброй» коштам 780 эўра за суткі.

Пытаньне прэзыдэнцкага адпачынку скончылася турмой для сябраў прадпрымальніцкага страйкаму Валерыя Леванеўскага і Аляксандра Васільева. Суд прызнаў іх вінаватымі ў публічнай абразе кіраўніка дзяржавы. Паводле прысуду, фраза "Прыйдзі і скажы, што ты супраць таго, каб за твой кошт нехта езьдзіў у Аўстрыю катацца на лыжах, жыць як душа жадае", зьмяшчае абразу гонару і годнасьці А.Лукашэнкі.

Падчас аднаго са сваіх адпачынкаў кіраўнік Беларусі пабываў таксама ў Казахстане, на вядомым курорце Чымбулак. Там дасьведчаныя інструктары далі яму некалькі ўрокаў горнага спуску на лыжах.

Летась А.Лукашэнка пабываў у Славеніі на гарналыжным курорце Крвавец. Яго бачылі ў замку Брдо, дзе нумар каштуе 858 эўра за ноч.

А вось на чарнаморскі курорт у Сочы А.Лукашэнка звычайна езьдзіць для сустрэчаў з расейскім прэзыдэнтам У.Пуціным. Аднак гэтым разам прэзыдэнцкая прэсавая служба зноў не паведамляе матывацыі адпачынку менавіта ў гэты час.

У Беларусі Лукашэнка таксама мае вялікія магчымасьці для адпачынку. Тут ёсьць некалькі рэзыдэнцыяў – у Заслаўі, “Віскулі” у Белавескай пушчы, “Дразды”, на беразе ляснога возера Плаўна, у Астрашыцкім гарадку… Натуральна, што раз-пораз іх наведвае гаспадар. А калі яшчэ згадаць шэраг спартыўных аб’ектаў, сярод якіх лыжаролерная траса ці тэнісныя корты… Вядома, што А.Лукашэнка асабліва захапляецца зімовымі відамі спорту. Прычым, падчас спартыўных адпачынкаў перакрываюцца вуліцы, рух транспарту, выстаўляецца вялікая ахова.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: