Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 1314 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Перасьлед актывістаў у Горадні працягваецца
10:40, 13/10/2005

Кіраўніка гарадзенскай суполкі Беларускай асацыяцыі журналістаў Паўла Мажэйку 12 кастрычніка выклікалі ў Шчучынскі РАУС для допыту ў якасьці сьведкі. Спадар Мажэйка атрымаў позву па пошце, у ёй не ўказана — па якой справе яго выклікаюць, але было зазначана, што яго могуць даставіць у РАУС прымусова альбо аштрафаваць, калі ён будзе “злосна ўхіляцца” ад дачы паказаньняў, паведаміла “Радыё Свабода”.

Павал Мажэйка дапускае, што яго хочуць дапытаць па крымінальнай справе супраць чатырох актывістаў Саюзу палякаў — А.Пачобута, А.Пісальніка, Ю.Пажэцкага і В.Кеўляка, на якіх напісаў скаргу дырэктара Дому польскага ў Шчучыне В.Богдан.

А.Мажэйка ў якасьці журналіста езьдзіў улетку разам з прадстаўнікамі СПБ у Шчучын, калі яны хацелі высьветліць — чаму ў Дома польскага вялікія даўгі, хаця спадар Богдан здае ў арэнду памяшканьні.

Павал Мажэйка не паехаў на допыт: яму не паведамілі прычыну, па якой выклікаюць, а таксама тое — хто яму аплаціць праезд у Шчучын і назад.

Таксама 12 кастрычніка гарадзенскі прафсаюзны актывіст і журналіст Іван Роман атрымаў адказ з Шчучынскай раённай пракуратуры, куды ён скардзіўся на ўмовы ўтрыманьня ў міліцэйскім ізалятары ў гэтым райцэнтры.

Яго пратрымалі ноч з 26 на 27 жніўня ў цеснай камэры з хворымі на сухоты, дзе яго моцна пакусалі насякомыя.

У адказе, падпісаным пракурорам Г.Дыско, гаворыцца, што праз два тыдні ў Шчучыне, куды выклікалі І.Романа, мэдэкспэртыза не прызнала яго пакусаным насякомымі, хаця ён прадставіў адпаведную даведку з скурна-вэнэралягічнага дыспансэру. А што датычыць ложкаў і пасьцельнай бялізны, дык іх у ізалятары няма таму, што ў міліцыянтаў няма на гэта грошай, адказаў пракурор.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: