Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 1314 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Правакацыі супраць актывістаў «Маладога Фронту»
10:39, 13/10/2005

Лідэра гарадзенскай арганізацыі “Маладога Фронту” Яўгена Скрабутана палохаюць выключэньнем з унівэрсытэту. Падставай для гэтага сталіся правакацыйныя ўлёткі, распаўсюджаныя ў навучальнай установе ад імя арганізацыі.

Яўген Скрабутан, студэнт 3 курсу беларускай філялёгіі Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту нядаўна быў выкліканы да прарэктара па навучальнай працы Тацяны Бадзюковай. Яна паказала хлопцу ўлетку, на якой быў малюнак чалавека ў масцы з рагаткай і надпісам: “Не дазволім запляміць гонар і славу нацыі”. На ўлётцы таксама зьмешчаны нумар мабільнага тэлефону, якім, па словах прарэктаркі, карыстаўся Я. Скрабутан.

“Гэта брудная правакацыя, — кажа маладафронтавец. —Я ня маю ніякага дачыненьня да гэтай улёткі”.

Т. Бадзюкова абвінаваціла студэнта ў распаўсюдзе маладафронтаўскіх улётак, “здрадзе дзяржаўнай моладзевай палітыцы” і ў “тэрарызме”.

Яна паабяцала выключыць з унівэрсытэту Скрабутана і ягоных аднакурсьнікаў, якія зьвязаныя з “Маладым Фронтам”, паведамляе www.belngo.info.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: