Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прэтэндэнт на польскага прэм`ера крытыкуе рашэньне аб вяртаньні пасла ў Менск 14:42, 13/10/2005
Казімеж Марцінкевіч - кандыдат на пасаду прэм`ер-міністра Польшчы ад партыі «Закон і спраядлівасьць», якая выйграла сёлетнія парлямэнцкія выбары, скрытыкаваў рашэньне польскага МЗС аб вяртаньні ў Менск амбасадара Польшчы ў Беларусі Тадэвуша Паўляка.
“Рашэньне аб вяртаньні амбасадара Польшчы ў Менск гэта выразны сігнал для Аляксандра Лукашэнкі аб тым, шо ён можа рабіць бяспраўныя захады без аніякіх наступстваў”, - напісаў Казімеж Марцінкевіч у адмысловай заяве.
Тадэвуш Паўляк быў адкліканы на кансультацыі ў Варшаву напрыканцы ліпеня, калі разгарэўся канфлікт вакол Саюзу палякаў Белаусі. Міністар замежных справаў Польшчы Адам Ротфэльд заявіў тады, што Паўляк ня вернецца ў Менск да часу, калі ў Беларусі ня зьменіцца сытуацыя і ня спыняцца рэпрэсіі супраць СПБ.
“Мы ня бачым ніякіх істотных зьменаў як у справе павагі правоў чалавека ў Беларусі, так і ў стаўленьні да палякаў, якія жывуць у гэтай краіне”, - напісаў кандыдат на пасаду прэм’ера. Паводле спадара Марцінкевіча, цяперашні ўрад працуе апошнія дні і яму ня варта было б прымаць такія рашэньні, якія ускладняць працу наступнага ўраду і прэм’ера.
“Трэба падкрэсьліць, што Польшча зацікаўленая ў паляпшэньні дачыненьняў зь Беларусьсю, але гэта ня можа адбывацца ў аднабаковым парадку”, - гаворыцца ў заяве кандыдата на пасаду прэм’ер-міністар Польшчы Казімежа Марцінкевіча, паведамляе “Радыё Свабода”.