Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 1314 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Родным не даюць сустрэцца з палітзняволеным Сяргеям Скрабцом
10:48, 13/10/2005

Родныя ня бачылі Сяргея Скрабца ўжо амаль два месяцы, хаця афіцыйна можна мець сустрэчы раз на месяц. Былы дэпутат і лідар групы “Рэспубліка” быў арыштаваны 15 траўня гэтага году.

Жонка Сяргея Скрабца так патлумачыла гэта: "Сьледчы нам адмовіў у сустрэчы: вось мы перададзім справу ў суд, а там прасіце ў судзьдзі. І вось ужо месяц прайшоў, паўтара... І ў якім судзе, у якога судзьдзі? Проста ён не захацеў – і ўсё".

Пакуль імя судзьдзі, які будзе весьці справу спадара Скрабца, невядомае. Таму пакуль сваякі могуць толькі перадаць вязьню перадачу. Гэтым разам яму акрамя прадуктаў уклалі квітанцыю на падпіску "БДГ. Деловая газета".

Маці былога дэпутата – Ніна Рыгораўна Скрабец рассказала “Радыё Свабода”, што ў "Валадарцы", дзе па-ранейшаму знаходзіцца яе старэйшы сын, існуе правіла: каб вязень атрымліваў нейкае выданьне, трэба ня толькі выпісаць яго на пошце, але і перадаць у ізалятар арыгінал альбо ксэракопію квітанцыі. Калі гэтага не зрабіць, дык і газэта альбо часопіс ня дойдуць да адрасата. У гэтым бацькі Сяргея Скрабца пераканаліся, калі выпісалі яму "Народную Волю". Пэўны час вязень яе не атрымліваў таму, што бацькам ніхто не паведаміў пра турэмныя правілы.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: