Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 1415 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Як ідзе падрыхтоўка да Дня салідарнасьці 16 кастрычніка?
18:00, 14/10/2005

На менскіх вуліцах моладзь раздае ўлёткі з заклікам далучыцца да Дня салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітвязьняў. Людзям прапануюць 16 кастрычніка а 8-й вечара на пятнаццаць хвілінаў выключыць сьвятло ў кватэры і запаліць у вокнах сьвечкі. Палітыкі прагназуюць, што ў акцыі могуць узяць удзел каля 5% насельніцтва.

Сябра моладзевай арганізацыі “Зубр” Мікіта Сасім, адзін з арганізатараў акцыі салідарнасьці, паведаміў “Радыё Свабода”, што напярэдадні акцыі ідзе інтэнсіўная праца. Сам ён тры дні адседзеў у спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку за тое, што скінуў з даху будынку побач з КДБ улёткі з заклікам удзельнічаць у акцыі.

“У часе распаўсюду інфармацыі некалькіх чалавек затрымалі. Людзей затрымліваюць, складаюць пратаколы і адбіраюць тую частку друкаванай прадукцыі, якую знайшлі. Як адзін з арганізатараў акцыі, я вельмі разьлічваю, што людзі, якія атрымалі ўлёткі і ведаюць пра акцыю, падтрымаюць яе і возьмуць у ёй удзел”, -- паведаміў Сасім.

Каардынатар “Хартыі’97” Зьміцер Бандарэнка мяркуе, што ў акцыі будзе ўдзельнічаць каля 5% насельніцтва краіны.

“Я думаю, што пра гэтую акцыю даведаюцца недзе 20% насельніцтва Беларусі, а 5% возьмуць удзел. На жаль, амаль усе дэмакратычныя газэты зачынены. На сёньняшні дзень апазыцыя ня мае электронных сродкаў масавай інфармацыі. Але тут інфармацыя распаўсюджваецца ад чалавека да чалавека”, -- кажа Сасім.

У акцыі возьмуць удзел вядомыя пісьменьнікі і дзеячы культуры.

Апазыцыйныя палітыкі, якіх міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі палітвязьнямі, таксама падтрымаюць акцыю. Мікола Статкевіч у Баранавічах адбывае пакараньне за арганізацыю вулічных дэманстрацый 18 і 19 кастрычніка супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму. Ён паведаміў “Радыё Свабода”, што будзе ўдзельнічаць у акцыі салідарнасьці, нягледзячы на тое, што а 8-й вечара мусіць быць у інтэрнаце спэцкамэндатуры.

“У нядзелю а 8-й вечара я паспрабую ўзяць удзел у гэтай акцыі. Выключу сьвятло ў сваім пакоі. Спадзяюся пераканаць сваіх суседзяў, што гэта зрабіць неабходна. На жаль, запаліць сьвечку не дазволена правіламі ўнутранага распарадку. Нельга туды прыносіць і мабільныя тэлефоны. Думаю, што нейкае выйсьце мы прыдумаем”, -- сказаў Статкевіч.

Такая акцыя салідарнасьці ўпершыню праводзіцца ў Беларусі. Арганізатары акцыі паведамілі, што не разьлічваюць адразу на вялікую колькасьць удзельнікаў. Яны спадзяюцца, што акцыя стане першым крокам на шляху пераадоленьня страху ў грамадзтве.

Падобныя акцыі раней праводзіліся ў розных краінах. Звычайна заклікаюць выключыць сьвятло ў кватэрах на знак спачуваньня сем’ям загінулых у часе буйных тэрактаў альбо катаклізмаў. Але акцыі салідарнасьці з выключэньнем сьвятла і запальваньнем сьвечак праводзіліся там, дзе было супрацьстаяньне ўлады і грамадзтва — так было ў Чылі, у Польшчы і ў Чэхаславаччыне. Арганізатары акцыі 16 кастрычніка запэўнілі “Радыё Свабода”, што будуць выкарыстоўваць досьвед барацьбы з таталітарнымі рэжымамі іншых краінаў былога сацыялістычнага блёку. Плянуецца праводзіць акцыі штомесяц 16 чысла.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: