Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Зінаіда Бандарэнка: Мы адчуем адзінства і салідарнасць 14:39, 14/10/2005
“Я абавязкова запалю свячу 16 кастрычніка. Мы з мужам ужо патэлефанавалі сваім сябрам і сваякам. Я думаю, што ў тую хвіліну, калі людзі запаляць свечы, яны адчуюць адзінства і салідарнасць адзін да аднаго, адказнасць за тое, што адбываецца ў краіне”, -- заявіла Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка з нагоды правядзення ў Беларусі 16 кастрычніка Дня салідарнасці.
Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Беларусі прапанавалі правесьці 16 кастрычніка 2005 году Дзень салідарнасьці з беларускімі палітзьняволенымі, зьніклымі апазыцыянэрамі, іх сем’ямі, незалежнымі журналістамі, з усімі, хто змагаецца за Свабоду і Дэмакратыю ў Беларусі. Лідар грамадзянскай ініцыятывы "Мы памятаем" Ірына Красоўская, каардынатар руху “Зубр” Мікіта Сасім і вядомая журналістка Ірына Халіп на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску заклікалі беларусаў на знак салідарнасьці 16 кастрычніка ў 20.00 выключыць на 15 хвілінаў сьвятло ў сваёй кватэры і паставіць на падваконьне запаленую сьвечку.