Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
1718 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Польскія журналісты заклікаюць спыніць дыктатуру ў Беларусі
17:35, 17/10/2005

“Беларуская апазыцыя супраць Лукашэнкі” — так называлася апошняя паласа дзесяткаў мясцовых газэтаў, якія выйшлі ў Польшчы на мінулым тыдні. Гэтую акцыю, прысьвечаную сытуацыі ў Беларусі, арганізавала Польскае таварыства мясцовай прэсы.

Каля пяцідзесяці мясцовых выданьняў Польшчы надрукавалі здымкі зьніклых беларускіх палітыкаў і журналістаў, фота з мітынгаў, якія жорстка падаўляюцца міліцыяй. Быў зьмешчаны таксама і заклік вядомых эўрапейскіх палітыкаў Вацлава Гавэла, Мэры Робінсан, Фрэдэрыка дэ Клерка да грамадзянаў Эўразьвязу, у якім ёсьць і такія радкі: “Адзінаццаць гадоў у Беларусі кіруе Аляксандар Лукашэнка, для якога ўлада азначае штодзённае парушэньне правоў чалавека і грамадзяніна, арышты і зьнішчэньне іншадумцаў і журналістаў, а таксама падман людзей з дапамогай падкантрольных дзяржаўных СМІ. Мы ўпэўнены, што трэба выкарыстоўваць кожную магчымасьць, каб разьбіць мур абыякавасьці і няздольнасьці з боку дэмакратычных дзяржаваў супрацьстаяць постсавецкаму аўтакрату і ягонаму атачэньню, і не дазволіць ім цалкам зьнішчыць незалежныя ініцыятывы ў Беларусі”.

Польскае таварыства мясцовай прэсы зьбіраецца і надалей рабіць падобныя акцыі, каб прыцягнуць ўвагу грамадзкасьці да падзеяў у Беларусі, паведамляе www.belngo.info.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: