Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
1718 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Гародні арыштавалі прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча
09:38, 17/10/2005

Ваўкавыскаму прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу пагражаюць зьняволеньнем да сямі гадоў і канфіскацыяй маёмасьці за ўхіленьне ад уплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Аўтуховіч знаходзіцца ў сьледчым ізалятары на тэрыторыі гарадзенскай турмы, куды яго даставілі 14 кастрычніка позна ўвечары.

Паводле адваката Надзеі Станкевіч, справы аб ухіленьні ад уплаты падаткаў адносна прадпрымальнікаў сёньня вельмі распаўсюджаная зьява. Аднак што датычыць Мікалая Аўтуховіча, усё адбылося вельмі хутка: 14 кастрычніка яго спачатку прызналі падазраваных па справе, а неўзабаве — абвінавачаным.

Справа супраць яго распачата паводле другой часткі артыкула 243 Крымінальнага кодэксу, што датычыць ухіленьня ад уплаты падаткаў і збораў, якое нанесла страты ў асабліва буйным памеры. Прадпрымальніку налічылі не заплачаных падаткаў — 679 мільёнаў рублёў — за два гады пасьля выхаду прэзыдэнцкага ўказу N4 — ад 1 траўня 2003 году — да 1 жніўня сёлета. Гэта — больш за 26 тысяч базавых адзінак. За гэта Мікалаю Аўтуховічу пагражае пакараньне — ад трох да сямі гадоў зьняволеньня, магчыма з канфіскацыяй маёмасьці.

У калектыве сярод кіроўцаў таксовак аб арышце Аўтуховіча яшчэ ня ўсе ведаюць, але для ўсіх гэта нечаканасьць. Не чакаў крымінальнай справы супраць сябе і арышту таксама сам Мікалай Аўтуховіч, ён лічыць, што яго па сутнасьці заманілі.

“Папрасілі азнаёміцца з актам экспэртызы і прад’явілі абвінавачаньне, гэта значыцца, падманулі, будзем так казаць”, -- пасьпеў сказаць перад арыштам “Радыё Свабода” Мікалай Аўтуховіч.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: