|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Ірына Красоўская: «Гэта толькі пачатак» 16:19, 17/10/2005
“Я думаю, што Дзень салідарнасці - гэта вельмі добрая нагода для кожнага чалавека, каб яшчэ раз падумаць аб тым, чаго ён хоча для сабе, для сваіх дзяцей, для сваёй краіны. Я атрымала шмат паведамленняў і тэлефанаванняў ад людзей з розных краінаў - Грузіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Швецыі, ЗША, Германіі, Бельгіі, іншых краін. Сёння зранку, калі я даведалася, што адбылося ў Беларусі, аб падтрымке гэтай акцыі розўнымі краінамі, у мяне з’явіліся адчуванні радасці і хвалявання, якія ўзнікаюць толькі тады, калі адчуваеш вялікую падтрымку, калі разумееш, што ты маеш рацыю, што шмат хто думае як ты і салідарны з табою. Я думаю, гэта толькі пачатак. Мы будзем працягваць акцыі салідарнасці. І кожная з іх дадасць нам прыхільнікаў,” - упэўненая Ірына Красоўская. Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Беларусі прапанавалі правесьці 16 кастрычніка 2005 году Дзень салідарнасьці з беларускімі палітзьняволенымі, зьніклымі апазыцыянэрамі, іх сем’ямі, незалежнымі журналістамі, з усімі, хто змагаецца за Свабоду і Дэмакратыю ў Беларусі. Красоўская, каардынатар руху “Зубр” Мікіта Сасім і вядомая журналістка Ірына Халіп на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску заклікалі беларусаў на знак салідарнасьці 16 кастрычніка ў 20.00 выключыць на 15 хвілінаў сьвятло ў сваёй кватэры і паставіць на падваконьне запаленую сьвечку. ![]() ![]() Акцыя салідарнасці ў Менску ![]() Акцыя салідарнасці ў Менску ![]() Акцыя салідарнасці ў Менску ![]() Акцыя салідарнасці ў Менску ![]() Акцыя салідарнасці ў Менску ![]() Акцыя салідарнасці ў Барысаве ![]() Акцыя салідарнасці ў Бадапешце ![]() Акцыя салідарнасці ў Вроцлаве ![]() Акцыя салідарнасці ў г.Лодзь ![]() Акцыя салідарнасці ў Варшаве ![]() Акцыя салідарнасці ў Кіеве ![]() Акцыя салідарнасці ў Беластоке ![]() Марш у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі ў ЗША
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
ООО ТрансВип грузоперевозки , автоперевозки , транспортные перевозки России |