Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прафсаюзнага лідара выклікалі ў пракуратуру 14:42, 17/10/2005
13 кастрычніка лідэра Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука выклікалі ў рэспубліканскую пракуратуру. Пракуратура Беларусі ўзяла тлумачэньні у Ярашука з нагоды яго заяваў наконт выступу Аляксандра Лукашэнкі на верасьнёўскім зьезьдзе Фэдэрацыі прафсаюзаў.
“Мне прад’яўлена прэтэнзія, што я пашыраю інфармацыю, якая не знаходзіла свайго пацьверджаньня ў афіцыйных сродках масавай інфармацыі аб тым, што прэзыдэнт Лукашэнка, выступаючы 20 верасьня на зьезьдзе ФПБ, даваў даручэньні адпаведным асобам, маюцца на ўвазе старшыня канцэрну “Белнафтахім” Браніслаў Сівы і старшыня ФПБ Леанід Козік, пра тое, што трэба пакласьці канец незалежнаму прафсаюзнаму руху. Пыталіся, адкуль я ўзяў гэтую інфармацыю і ці магу пацьвердзіць яе”, -- паведаміў Аляксандр Ярашук “Радыё Свабода».
Ярашук не выключае магчымага перасьледу з боку праваахоўных органаў.