Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Мілінкевіч запаліў свечку салідарнасці 09:58, 17/10/2005
Агеньчык свабоды залунаў 16 кастрычніка ўвечары у роднай хаце адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча ў Берштах. “Запальваючы гэту свечку, я думаў пра лёс усіх зніклых і пацярпелых ў Беларусі. Гэта не толькі трагедыя іх сем’яў, гэта - трагедыя ўсёй краіны. Жыццё людзей – гэта святое, яно дадзена Богам і ніхто не мае права на яго пасягаць, - сказаў Аляксандр Мілінкевіч. - Мы абавязаны пра гэта казаць ўвесь час, да моманту пакуль не даведаемся праўды, пакуль справядлівасць не пераможа на нашай зямлі”.